Лу́кас Пецы́ні Ле́йва (; нар. , Дарадус, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2007—2013). Акрамя бразільскага пашпарта Лукас мае таксама італьянскі.
Клубная кар’ера «Грэміу» Лукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэміу», якому ўжо ў першы свой сезон дапамог дамагчыся права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Бразіліі. У наступны год яго клуб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу і заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразіліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.
«Ліверпул» 26 ліпеня 2007 года Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ліверпула» і на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту». У складзе «Ліверпула» выступаў на працягу дзесяці гадоў.
«Лацыа» У ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Лацыа».
Вяртанне ў «Грэміу» У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Грэміу», падпісаўшы кантракт да снежня 2023 года. У сакавіку 2023 года з-за праблем p сэрцам абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Міжнародная кар’ера 22 жніўня 2007 года адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразіліі, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Алжыра.
Дасягненні «Грэміу»: Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (2): 2006, 2007
«Ліверпул»: Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012
«Лацыа»: Уладальнік Кубка Італіі: 2019 Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2017, 2019
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Лацыа Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года