Адрыя́ну Карэ́я Кла́ру або Адрыяна Карэя (; нар. , Курытыба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Адрыяну з’яўляецца адным з нешматлікіх ігракоў у прафесійным футболе, якія здольныя згуляць у якасці абаронцы ці паўабаронцы па абодва бакі поля.

Кар’ера Клубная Сваю прафесійную кар’еру Адрыяну пачаў у клубе з роднага горада «Карытыба», дэбютаваўшы ў складзе яшчэ не маючы 18 гадоў. У студзені 2005 года ён далучыўся да іспанскага клуба «Севілья», падпісаўшы кантракт на 4,5 гадыSevilla capture Correia. UEFA.com. Дэбютаваў у Ла Лізе ў хатнім матчы супраць «Барселоны», дзе андалузійцы атрымалі паражэнне з лікам 0:4. У наступных сезонах Адрыяну займаў розныя пазіцыі з роўным поспехам. Разам з клубам атрымаў шэраг трафеяў.

16 ліпеня 2010 года Адрыяну падпісаў кантракт з «Барселонай» па сістэме «4+1». Каталонскі клуб выклаў за іграка 9,5 млн еўра. Кантракт іграка змясціў пункт выкупу іграка ў памеры не менш за 90 млн еўра. У новым клубе Карэя атрымаў кашулю з нумарам 21, якая да таго належала ўкраінскаму абаронцу Дзмітрыю Чыгрынскаму. Дэбютаваў Адрыяну ў перадсезонным таварыскім матчы супраць клуба «Валерэнга», выйшаўшы на замену ў другім тайме, 14 жніўня ён упершыню з’явіўся ў афіцыйным матчы ў гульні на Суперкубак Іспаніі, дзе каталонцы саступілі былому клуба Адрыяну «Севільі» з лікам 1:3.

У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»«Бешикташ» объявил о покупке Адриано. by.tribuna.com. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19, і ў ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Атлетыку Паранаэнсі».

Міжнародная 13 ліпеня 2003 года ва ўзросце 18 гадоў Адрыяну дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Залатога кубка КАНКАКАФ 2003 у ЗША і Мексіцы, дзе разам з камандай заваяваў сярэбраныя медалі, розыгрышу Кубка Амерыкі 2004 у Перу, а таксама Кубка Амерыкі 2011 у Аргенціне.

Дасягненні Клубныя «Карытыба»: Чэмпіён штата Парана (2): 2003, 2004

«Севілья»: Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2007, 2010 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2007 Уладальнік Кубка УЕФА (2): 2006, 2007 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2006

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (4): 2011, 2013, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Іспаніі (3): 2012, 2015, 2016 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2010, 2011, 2013 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2011, 2015 Уладальнік Суперкубка Еўропы (2): 2011, 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: (2) 2011, 2015

«Бешыкташ» Чэмпіён Турцыі: 2017

Міжнародныя Зборная Бразіліі: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2004

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Карытыба Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе