Хаўер «Хаві» Марцінес Агінага (; нар. , Эстэлья, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), паўабаронца катарскага клуба «Катар» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Адзін з двух ігракоў у гісторыі сусветнага футбола, які перамагаў спачатку на чэмпіянаце свету па футболе, а затым на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболеМата и Хавьер Мартинес добились исторического достижения . championat.com.

Клубная кар’ера Марцінес з’яўляецца выхаванцам памплонскай «Асасуны». Сезон 2005/06 правёў у дублюючай камандзе. Трэнер «Асасуны» Хасэ Сіганда лічыў юніёра вельмі перспектыўным, параўноўваючы яго з французскім паўабаронцам Патрыкам Віейра.

Улетку 2006 года 17-гадовы Марцінес перайшоў у «Атлетык». Сума трансферу склала 6 млн еўра. Нягледзячы на юнацкі ўзрост, Хаві згуляў 35 матчаў і забіў 3 мячы. яго гульня і хуткая адаптацыя вырабілі станоўчае ўражанне на спецыялістаў. У наступных сезонах Марцінес працягнуў прагрэсаваць, праводзячы не менш траццаці матчаў за чэмпіянат.

Шырока ходзяць чуткі аб магчымым пераходзе Марцінеса ў больш прэстыжны клуб. У якасці пакупнікоў зваліся «Ліверпул»«Ливерпулю» Хави Мартинес не нужен. ua-football.com, «Чэлсі»Хави Мартинесом интересуется «Челси». kulichki.net і «Фіярэнціна»Хави Мартинес обойдется желающим в 30 миллионов евро. Советский спорт. Агент футбаліста назваў прымальнай для трансферу суму ў 30 млн еўра. У 2010 годзе Марцінес быў прызнаны лепшым маладым іграком года паводле версіі часопіса «Don Balón».

У жніўні 2012 года Марцінес перайшоў у мюнхенскую «Баварыю».

У маі 2021 года стала вядома, што Хаві Марцінес пакідае «Баварыю» па заканчэнні кантракта, а ў чэрвені было абвешчана аб пераходзе паўабаронцы ў «Катар».

Міжнародная кар’ера 11 мая 2010 года настаўнік галоўнай зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ўключыў Марцінеса ў заяўку на чэмпіянат свету 2010Lista de los veintitrés jugadores convocados para el Mundial de Sudáfrica 2010 . rfef.es. 29 мая Хаўер дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай, замяніўшы Хаві ў матчы супраць зборнай Саудаўскай Аравіі.

Дасягненні «Баварыя»: Чэмпіён Германіі (9): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Германіі (5): 2013, 2014, 2016, 2019, 2020 Уладальнік Суперкубка Германіі (4): 2016, 2017, 2018, 2020 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2013, 2020 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2013, 2020 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013

Іспанія: Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Катар Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетык Більбаа Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна B Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года