Спартыўнае арыентаванне — від спорту, у якім спартсмены, выкарыстоўваючы буйнамаштабную карту і компас, павінны прайсці вызначаную колькасць кантрольных пунктаў (КП), размешчаных на мясцовасці, а прамежкавыя вынікі вызначаюцца па часе праходжання дыстанцыі.
На мясцовасці кантрольныя пункты абазначаюцца бела-чырвонымі прызмамі памеру 30×30 см, як на летніх, так і на зімовых спаборніцтвах. Кожны кантрольны пункт мае абазначэнне, якое складаецца з двухзначных лічбаў, пачынаючы з 31. Кантрольныя пункты забяспечваюць сродкамі адзнакі (электронныя чыпы, кампосцеры), якія замацоўваюць непасрэдна над прызмай.
Мэта спаборніцтваў — як мага хутчэй прайсці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на мапе парадку. Праводзяцца спаборніцтвы ў зададзеным накірунку і па выбары (зададзеную колькасць кантрольных пунктаў спартсмен праходзіць у любой паслядоўнасці).
Вылучаюцца наступныя віды арыентавання: бягом (спартыўнае арыентаванне бягом) на лыжах (спартыўнае арыентаванне на лыжах) на веласіпедах (спартыўнае арыентаванне на веласіпед) пешшу і на калясках (спартыўнае арыентаванне па сцежках — спаборніцтвы для спартсменаў-інвалідаў)
Адрозніваюцца наступныя віды арыентавання: арыентаванне ў зададзеным накірунку арыентаванне па маркіраванай трасе арыентаванне па выбары арыентаванне па сцежках рагейн
Таксама адрозніваюць спаборніцтвы па іншых крытэрыях: па часе дня (дзённыя, начныя) па спосабе ўдзелу спартсменаў (індывідуальныя, эстафэтныя) па спосабе арганізацыі старта (асобны, гандыкап, агульны)
Арыентаванне па выбары — праходжанне зададзенай колькасці кантрольных пунктаў з ліку ўстаноўленых у раёне спаборніцтваў. Выбар кантрольных пунктаў і парадак іх праходжання вызначаюцца самім удзельнікам. Неаднаразовы выхад на адзін і той жа кантрольны пункт залічваецца толькі адзін раз. Старт можа быць агульным ці групавым.
Спасылкі
Міжнародная федэрацыя арыентавання (IOF) Беларуская федэрацыя арыентавання (БФА)
Гл. таксама Анастасія Валер’еўна Дзянісава
Катэгорыя:Віды спорту