Марыа Манджукіч (; нар. , Славанскі-Брод, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2007—2018).
Клубная кар’ера Пачынаў гуляць у нямецкім клубе «Дытцынген», а затым перабраўся на радзіму і выступаў у складзе «Марсоніі». У 2005 годзе перайшоў у склад клуба «Заграб», дзе выступаў на працягу двух гадоў і пасля чаго перайшоў у іншы заграбскі клуб «Дынама», калі ў 2007 годзе атрымаў прапанову перайсці ў гэты клуб на замену Эдуарду да Сілвы, які пераехаў у англійскі «Арсенал». Сума трансферу склала 1,3 мільёна еўра. Манджукіч з ходу зайграў, у складзе «Дынама» у кваліфікацыйным матчы Кубка УЕФА супраць «Аякса» забіў два вырашальных мяча. Да яго праяўлялі інтарэс: «Шахцёр»«Шахтёр» интересуется форвардом «Динамо» . sport.segodnya.ua, «Манчэстэр Сіці»«Манчестер Сити» хочет Манджукича . podrobnosti.ua і іншыя вядомыя еўрапейскія клубы. У сезоне 2008/09 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Харватыі, забіўшы 13 мячоў у 23 матчах.
26 чэрвеня 2012 года Манджукіч падпісаў кантракт з клубам нямецкай Бундэслігі «Баварыяй», паспяхова прайшоўшы медыцынскае абследванне, пасля свайго моцнага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ва Украіне і Польшчы, і з-за яго выдатнага выступу ў футболцы іншага нямецкага клуба «Вольфсбурга» ў Бундэслізе«New Bayern Munich signing Mandzukic: It is great to be here». Goal.com..
Ужо ад самага пачатку Марыа стала пачаў забіваць мячы. 12 жніўня 2012 года ў матчы на Суперкубак Германіі нападнік забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні супраць «Барусіі» на шостай хвіліне, што дапамагло баварцам заваяваць трафей. У першым туры ў матчы супраць «Гройтэр Фюрт» харвацкі ігрок забіў гол і дадаў яшчэ адзін на наступны тур у пераможным матчы са «Штутгартам» (6:1). Пасля гэтага Манджукіч запісаў на свой рахунак яшчэ 2 мячы ў матчы супраць свайго былога клуба «Вольфсбурга».
У наступных пяці матчах Бундэслігі бамбардзір забіў яшчэ чатыры мячы, такім чынам за 11 гульняў забіўшы 9 мячоў. Пасля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Манджукіч працягваў стала забіваць мячы. Дзякуючы такой выдатнай гульні Марыа вымусіў сысці ў «Фіярэнціну» Марыа Гомеса, які страціў месца ў складзе каманды. Гэтак жа выдатна харвацкі легіянер выступаў у Лізе чэмпіёнаў, забіўшы ў 1/8 фінала лонданскаму «Арсеналу», а таксама прынёс перамогу ў выязным матчы 1/4 фіналу ў Турыне, у матчы супраць «Ювентуса». Наступны гол у Лізе чэмпіёнаў Манджукіч забіў ужо ў фінале, адкрыўшы лік. «Баварыя» тады ў нямецкім фінале супраць «Барусіі» трывала перамогу, дзякуючы пераможнаму голу Ар’ена Робена.
У новым сезоне Манджукіч узяў некаторы час на прыстасавання да новай схемы гульні, якую прасунуў новы трэнер мюнхенцаў Хасеп Гвардыёла. Аднак Марыа здолеў прыстасавацца да новага стылю гульні. Ён адкрыў новы сезон у Бундэслізе, забіўшы два галы ў двух матчах. Першы мяч у Лізе чэмпіёнаў забіў у хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА на Альянц-Арэне (3:0).
Пасля зімовага перапынку не быў уключына ў заяўку на матч супраць «Барусіі», згодна з паведамленнем Гвардыёлі з-за дрэннай падрыхтоўкі на трэніроўцыArsenal target Mario Mandzukic left out of Bayern squad as rift with Pep Guardiola deepens. mirror.co.uk.. Аднак ужо на наступны матч Марыа ўжо гуляў супраць «Штутгарта». 12 лютага Манджукіч забіў свой першы хет-трык у сезоне ў паўфінале кубка Германіі ў матчы супраць «Гамбурга» (5:0)Mandzukic hits hat-trick as Bayern rout hapless Hamburg 5-0 . Straitstimes. Нягледзячы на тое, што харват быў айлепшым бамбардзірам клуба з 26 галамі на рахунку, ігрок быў выключаны са складу Гвардыёлам напярэдадні фіналу кубка. Манджукіч заявіў, што жадае пакінуць «Баварыю», бо яго стыль гульні не ўпісваецца ў стыль трэнераEs ist das Beste, dass wir uns trennen. Süddeutsche Zeitung..
10 ліпеня 2014 года стала вядома, што Манджукіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам «Атлетыка», які пасля сыходу Дыегу Косты шукаў нападнікаMandzukic is now an Atlético . Atlético Madrid. Як мяркуецца, сума трансферу склала каля 22 млн еўраAtletico Madrid sign Mario Mandzukic. Goal.com.
22 чэрвеня 2015 года італьянскі «Ювентус» абвясціў аб падпісанні кантракта з Манджукічам. Сума трансферу склала 19 млн еўра«Ювентус» объявил о переходе Манджукича. by.tribuna.com. Да 2019 года быў адным з асноўных нападнікаў турынскага клуба, аднак з лета 2019 года новы галоўны трэнер Маўрыцыа Сары не бачыў Манджукіча ў складзе, нападнік не быў уключаны ў заяўку «Ювентуса» ў Лізе чэмпіёнаў, не выхадзіў не поле і ў іншых турнірах. У снежні 2019 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Дуайль»«Аль-Духайль» подтвердил переход Манджукича. by.tribuna.com, аднак ужо ў ліпені 2020 года кантракт быў скасаваны.
У студзені 2021 года стаў іграком «Мілана», падпісаўшы кантракт да канца сезона з опцыяй пажаўжэння на годМанджукич перешел в «Милан». Контракт – на полгода. by.tribuna.com. Не здолеў замацавацца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену, выніковымі дзеяннямі не адзначаўся. У маі 2021 года стала вядома, што «Мілан» не будзе падаўжаць пагадненне з нападнікамМанджукич покинет "Милан". football.by.
У верасні 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыМарио Манджукич объявил о завершении карьеры. football.by.
Міжнародная кар’ера Марыа Манджукіч выступаў у складзе моладзевай зборнай Харватыі. У нацыянальнай зборнай Харватыі дэбютаваў 17 лістапада 2007 года ў матчы супраць каманды МакедонііЧемпионат Европы 2008. Македония — Хорватия . championat.ru.
У жніўні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.
Дасягненні «Дынама» Заграб Чэмпіён Харватыі (3): 2008, 2009, 2010 Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2008, 2009
«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2013, 2014 Уладальнік Кубка Германіі: 2013, 2014 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
«Атлетыка»: Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014
«Ювентус»: Чэмпіён Італіі (4): 2016, 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Італіі (3): 2016, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2015
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Дуайль Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Марсонія