Гордан Шыльдэнфельд (; нар. , , СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2016).
Клубная кар’ера Гордан з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Шыбенік». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменя» з Інграда. Правёў сезон 2005/06 у другой харвацкай лізе, здолеў вывесці каманду ў першую лігу і дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапаноў ад вядомых харвацкіх клубаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсезонні «Дынама» з Заграба, у складзе якога адгуляў сезон 2007/08.
У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клубам «Бешыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноў перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»Schildenfeld hat bei Sturm das Rennen gemacht, Prettenthaler auch dabei . kleinezeitung.at. 8 чэрвеня 2010 года падпісаў трохгадовае пагадненне аб выступе за клуб, сума ўгоды склала 400 тысяч еўра. Паміж клубамі было дасягнута пагадненне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бешыкташа»Gordon Schildenfeld’in Transferi . bjk.com.tr. 7 ліпеня 2011 года ён падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён еўраEinigung über Schildenfeld-Transfer erzielt . eintracht.de.
10 ліпеня 2012 года склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»«Динамо» заключило 3-летний контракт с Шильденфельдом. sports.ru. Аднак, не замацаваўшысяў стартавым складзе, у студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду грэчаскаму ПАОК, пазней два гады таксама на правах арэнды гуляў за «Панатынаікос».
Улетку 2015 года вярнуўся ў Харватыю, стаўшы іграком заграбскага «Дынама». У ліпені 2017 года перайшоў у кіпрскі клуб «Анартосіс», дзе гуляў тры з паловай гады. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Шыбенік» да канца сезона, а ў ліпені зноў адправіўся ў Кіпр і далучыўся да «Арыса». Па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера 14 лістапада 2009 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыя Срны ў матчы супраць зборнай ЛіхтэнштэйнаTeamdebüt von Schildenfeld, Muratovic verliert . sturm12.at.
Дасягненні «Дынама» Заграб Чэмпіён Харватыі (2): 2008, 2016 Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2008, 2016
«Штурм» Чэмпіён Аўстрыі: 2011 Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2010
«Панатынаікос» Уладальнік Кубка Грэцыі: 2014
Асабістае жыццё Яго бацька з’яўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасці, які ёсць выхадцам са СлавенііSchildenfeld: Frankfurt mi je novi i veliki izazov. Slobodna Dalmacija.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шыбенік Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Дуйсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Штурм Грац Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК ПАОК Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК Анартосіс Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Лімасол