Ні́кіца Е́лавіч (; нар. , , СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2014).
Клубная кар’ера Раннія гады Нікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны і пачаў займацца футболам у сістэме клуба «ГОШК Габела», размешчанага непадалёк ад горада Габела. Пасля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клуба «Нератва» з харвацкага горада Меткавіч, а затым і ў сістэме падрыхтоўкі «Хайдука» са Спліта. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сезоне 2002/03, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў.
«Зюлтэ-Варэгем» Па заканчэнні сезона 2006/07 Елавіч перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем». Сезон у бельгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льежскага «Стандарда», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся не гэтак добра, і да заканчэння чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы.
«Рапід» Перад сезонам 2008/09 перайшоў у венскі «Рапід». За першы сезон у складзе клуба са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях.
«Рэйнджэрс» У канцы жніўня 2010 года Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджэрс». Трансфер нападніка абыйшоўся шатландскаму клуба ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаўRangers sign Rapid Vienna’s Nikica Jelavic for £4m. BBC Sport. Дэбютаваў за «Рэйнджэрс» 28 жніўня 2010 года ў матчы 3 тура чэмпіянату супраць «Сент-Джонстана», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймса Біці.
«Эвертан» Удзень 31 студзеня 2012 года англійскі «Эвертан» абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Рэйнджэрс» аб пераходзе футбаліста, і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клубам з Ліверпула кантракт на 4,5 гады.
«Хал Сіці» 15 студзеня 2014 года Елавіч падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гадыJelavic Signs For The Tigers . Hull City AFC. Паводле ўгоды яго папярэдні клуб «Рэйнджэрс» атрымаў дадаткова 300 тысяч фунтаўRangers squad rejects 15% pay cut as troubled Scottish giants look to reduce costs. Daily Mail.. Па выніках сезона 2014/15 «Хал Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і сезон 2015/16 Нікіца пачаў у складзе клуба ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі.
«Вест Хэм Юнайтэд» 1 верасня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Вест Хэм Юнайтэд»Никица Елавич перешел из "Халл Сити" в "Вест Хэм". football.by..
Апошнія гады У лютым 2016 года перайшоў у клуб другога кітайскага дывізіёна «Бэйцзін Жэньхэ». Сума трансферу ацэньваецца ў 4 млн фунтаў стэрлінгаўЕлавич перешел в клуб второго китайского дивизиона «Гуйчжоу Жэньхэ». by.tribuna.com.. У пачатку 2017 года быў арандаваны «Гуйчжоу Чжычэн», а ў снежні таго ж года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.
У жніўні 2020 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад «Лакаматывы», дзе і завяршыў кар’еру ў сакавіку 2021 года.
Міжнародная кар’ера Першы матч за нацыянальную зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 года супраць зборнай Катара. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой першы гол за зборную.
Дасягненні Хайдук Чэмпіён Харватыі (2): 2004, 2005 Уладальнік Кубка Харватыі: 2003
Рэйнджэрс Чэмпіён Шатландыі: 2011 Уладальнік Кубка Шатландскай лігі: 2011
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Зюлтэ-Варэгем Катэгорыя:Ігракі ФК Рапід Вена Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Хал Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Бэйцзін Жэньхэ Катэгорыя:Ігракі ФК Гуйчжоу Чжычэн Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыва Заграб