Ні́ка Кра́ньчар (; нар. , , СФРЮ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2004—2014).

Кар’ера Раннія гады Сын былога футбаліста і трэнера харвацкай зборнай Златкі Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 года. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам у гісторыі заграбскага «Дынама», аднак узімку 2005 года перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клуб «Хайдук» са Спліта за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн еўра. У сезоне 2004/05 у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі і здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай.

«Портсмут» Пасля вельмі паспяховага старту ў сезоне 2006/07 Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Портсмут»Pompey complete Kranjcar signing. BBC Sport..

«Тотэнхэм Хотспур» У апошні дзень летніх трансфераў, 1 верасня 2009 года, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмута» ў «Тотэнхэм Хотспур». Сума ўгоды паміж клубамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаўХорват Кранчар станет одноклубником Павлюченко по «Тоттенхэму». РИА Новости.. Пасля паспяховага сезона 2009/10, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа і ў лістападзе 2010 года з’явілася інфармацыя, што ён і Дэвід Бентлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфернае акно.

«Дынама» Кіеў 6 чэрвеня 2012 года Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клуб «Дынама» з Кіева. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампенсацыя за пераход, паводле неафіцыйных дадзеных, склала 7 млн еўра, а гадавая заробная плата іграка — 2 мільёныНико Кранчар подписал в Варшаве контракт с «Динамо» на четыре года. dynamo.kiev.ua.

З 2013 па 2015 год Краньчар на правах арэнды выступаў за англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс». У жніўні 2015 года стала вядома, што сезон 2015/16 паўабаронца пачне ў складзе «Дынама»Кранчар вернулся в киевское «Динамо». by.tribuna.com. У студзені 2016 паміж іграком і клубам было дасягнута пагадненне аб датэрміновым скасаванні кантрактаКранчар покинул киевское «Динамо». by.tribuna.com.

«Нью-Ёрк Космас» У сакавіку 2016 года перабраўся ў амерыканскую MLS, падпісаўшы кантракт з клубам «Нью-Ёрк Космас»Нико Кранчар подписал контракт с «Нью-Йорк Космос». by.tribuna.com.

«Рэйнджэрс» У чэрвені 2016 года стаў іграком шатландскага клуба «Рэйнджэрс»Официально: Нико Кранчар - игрок "Рейнджерс", які праз чатыры гады вярнуў месца ў элітным дывізіёне. Аднак, за паўтары сезоны правёў толькі 16 матчаў у чэмпіянаце Шатландыі. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рэйнджэрс»Кранчар покинул «Рейнджерс» і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Ніка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля.

Дасягненні «Дынама» Заграб Чэмпіён Харватыі: 2003 Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2002, 2004

«Хайдук» Чэмпіён Харватыі: 2005 Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2005

«Портсмут» Уладальнік Кубка Англіі: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Футбалісты Аўстрыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Космас Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб