2-я горная дывізія () — створаная ў красавіку 1938 годзе з 6-й дывізіі аўстрыйскай арміі.
Баявы шлях дывізіі У верасні 1939 годзе дывізія ўдзельнічала ў Польскай кампаніі (нападала з Славакіі ў кірунку Львова).
У 1940 годзе ўдзельнічала ў Нарвежскай кампаніі, у тым ліку у баях за Нарвік. У чэрвені 1940 года ваявала пад Нарвікам (у складзе 138-й і 139-й горна-егерскія палкі), уваходзіла ў склад 19-га горнага корпуса «Нарвегія» 20-й Лапландскай арміі.
З 22 чэрвеня 1941 — наступала на Мурманск. У лістападзе 1944 — адступіла ў Нарвегію. У 1944 падраздзяленні дывізіі ўтрымлівалі найбольш трывалыя ўмацаванні ў цэнтры абароны корпусу, перакрывалі кірункі на Луастары і Петсама. У кастрычніку 1944 года дывізія акружана і знішчана ў раёне Кандалакшы. Рэшткі перадыслякаваны ў Данію, перафарміраваны, бралі ўдзел у лютым 1945 годзе ў баях пад Вюртэмбергам.
З лютага 1945 — на Заходнім фронце (на заходняй мяжы Германіі). Да канца вайны рэшткі дывізіі адступілі ў заходнюю Аўстрыю. Здаліся амерыканцам.
Склад дывізіі 136-ы горна-егерскі полк 137-ы горна-егерскі полк 140-ы горна-егерскі полк 111-ы горна-артылерыйскі полк горны супрацьтанкавы батальён горны разведвальны батальён горны сапёрны батальён горны батальён сувязі
Камандзіры дывізіі з 1 красавіка 1938 — генерал-лейтэнант Валянцін Фаерштайн з 4 сакавіка 1941 — генерал-лейтэнант Эрнст Шлемер з 2 сакавіка 1942 — генерал-лейтэнант Георг фон Хенгель з 1 лістапада 1943 — генерал-лейтэнант Ханс Дэген з 9 лютага 1945 — генерал-лейтэнант Вілібальд Уц
Літаратура Roland Kaltenegger: Die deutsche Gebirgstruppe 1935—1945, Universitas Verlag, 2000, ISBN 978-3-8004-1196-2
Спасылкі Фотаальбом вайскоўца 136-га горна-стралковага палка са складу 2-й горна стралковай дывізіі У альбоме сабраныя здымкі, зробленыя ў Запаляр’і ў перыяд з 1942 па 1944 гг.
Катэгорыя:Узброеныя сілы Трэцяга рэйха Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе