І́віца О́ліч (; нар. , Давар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2015). Вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА і нямецкія клубы, перш за ўсё «Гамбург» і «Баварыю». У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Харватыі.

Клубная кар’ера Раннія гады Івіца Оліч нарадзіўся і вырас у невялікай харвацкай вёсцы Давар, размешчанай побач з горадам Славонскі-Брод. Пачаў гуляць у футбол у мясцовым клубе «Марсонія» ў 1996 годзе і правёў там два сезоны.

У 1998 годзе заключыў кантракт з берлінскай «Гертай». Аднак паколькі не меў гульнявой практыцы ў «Герты», Оліч праз год вярнуўся назад у «Марсонію». У «Марсоніі» правёў вельмі ўдалы сезон, забіўшы ў 29 гульнях 17 мячоў.

У 2001 годзе Оліч перабраўся ў футбольны клуб «Заграб», дзе ў 28 матчах забіў 21 гол, чым дапамог сваёй камандзе заваяваць залатыя медалі чэмпіянату Харватыі. У наступным сезоне Оліч працягнуў сваю кар’еру ў заграбскім «Дынама», дзе ён забіў 16 мячоў у 21 матчы і стаў найлепшым бамбардзірам харвацкага чэмпіянату.

ЦСКА Масква Харвата хацелі купіць кіеўскае «Дынама» і ЦСКА, аднак армейцы апынуліся больш настойлівымі. У 2003 годзе Оліч заключыў чатырохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА. За чатыры гады ў клубе Івіца ўвогуле правёў 116 матчаў у якіх забіў 44 галы. У складзе ЦСКА Оліч тройчы перамагаў у чэмпіянаце Расіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расіі і Суперкубка, а ў 2005 годзе разам з ЦСКА стаў пераможцам Кубка УЕФА.

«Гамбург» У студзені 2007 года Оліч перайшоў у «Гамбург». З прыходам Івіцы клуб выйшаў з зоны вылету і фінішаваў у верхняй частцы табліцы.

«Баварыя» Мюнхен Улетку 2009 года Оліч перайшоў у «Баварыю»З харвацкім нападнікам складзена трохгаловая дамова. Афіцыйны сайт «Баварыі»Летом Олич станет игроком «Баварии». championat.ru. У паўфінале Лігі чэмпіёнаў 2010 года Оліч забіў усе 3 мячы і вывеў каманду ў фінал. Усяго ў Лізе чэмпіёнаў 2010 года ён забіў 5 мячоў.

Увосень 2010 года Івіца Оліч атрымаў траўму калена і выбыў са строю да канца сезона. Пасля заканчэння сезона 2010/11 з’явіўся на поле ў некалькіх таварыскіх матчах. У пачатку сезона 2011/12, у трэцім туры, у пераможным для «Баварыі» матчы з «Гамбургам» (5:0) зноў атрымаў траўму, на гэты раз сцягна, і выбыў на нявызначаны тэрмінВиталий Турков. Ивица Олич снова травмирован . Fussball.ru.

«Вольфсбург» 26 красавіка 2012 года, на наступны дзень пасля таго, як «Баварыя» забяспечыла сабе выхад у фінал Лігі чэмпіёнаў 2011/12, Івіца абвясціў, што пачне наступны сезон у «Вольфсбургу», хоць раней меліся чуткі пра цікавасць да харвата з боку «Лацыа». Заробак харвата стала складаць 6 мільёнаў еўраЭкс-футболист ЦСКА Олич перейдет из «Баварии» в «Вольфсбург».

Вяртанне ў «Гамбург» 30 студзеня 2015 года стала вядома пра вяртанне Оліча ў склад клуба «Гамбург». З іграком быў падпісаны 18-месяцавы кантрактIvica Olic: Hamburg sign Wolfsburg striker. BBC Sport. У ліпені 2016 года пакінуў «Гамбург» па заканчэнні кантракта і стаў іграком клуба «Мюнхен 1860»Ивица Олич стал игроком «Мюнхен-1860». by.tribuna.com. У чэрвені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыИвица Олич завершил карьеру. by.tribuna.com.

Міжнародная кар’ера Оліч рэгулярна выклікаўся ў нацыянальную зборную Харватыі з 2002 года. На чэмпіянаце свету 2002 ён правёў два матчы, забіўшы важны гол у вароты зборнай Італіі. Івіца таксама правёў тры матчы на чэмпіянаце Еўропы 2004 і два матчы на чэмпіянаце свету 2006. 21 лістапада 2007 года Івіца Оліч стаў адным з творцаў перамогі зборнай Харватыі над родапачынальнікамі футбола — зборнай Англіі, забіўшы ў гэтым матчы гол.

16 лістапада 2014 года ў матчы адбору да чэмпіянату Еўропы 2016 супраць зборнай Італіі, які праходзіў на стадыёне Сан-Сіра, Оліч правёў свой 100-ы матч у кашулі нацыянальнай камандыItaly cling on to hold Croatia. UEFA.

Трэнерская кар’ера З 2017 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Харватыі. У сакавіку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам маскоўскага ЦСКА. У чэрвені 2021 года пакінуў расійскі клубИвица Олич покинул пост главного тренера ЦСКА. football.by і неўзабаве вярнуўся ў трэнерскі штаб зборнай ХарватыіОлич вернулся в тренерский штаб сборной Хорватии. football.by.

Дасягненні «Заграб»: Чэмпіён Харватыі: 2002

«Дынама»: Чэмпіён Харватыі: 2003

ЦСКА: Чэмпіён Расіі: 2003, 2005, 2006 Уладальнік Кубка Расіі: 2005, 2006 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2004, 2006 Уладальнік Кубка УЕФА: 2005

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2010 Уладальнік Кубка Германіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2010 Фіналіст Ліга чэмпіёнаў: 2010, 2012

Асабістае жыццё Оліч мае двух сыноў, якіх клічуць Лука і Антоніа«Olic: Nothing's decided yet» . FIFA.com., а таксама дачку Лару. У адрозненні ад многіх сваіх калегаў, ён аддае перавагу трымацца ў цені ад СМІ і ў цэлым жыве спакойным прыватным жыццём«Breitner lobt Olic: Ein Hochgenuss» . Abendzeitung..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Харватыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мюнхен 1860 Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Марсонія Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Герта II Берлін Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Харватыі Катэгорыя:Трэнеры ФК ЦСКА Масква