Капусніца (капусняк) — традыцыйны ўкраінскі, славацкі і польскі від супоў з квашанай капусты. З’яўляецца аналагам рускіх шчэй, але не варта лічыць гэта адной і той жа стравай, так як капусніца рыхтуецца выключна з квашанай капусты. Традыцыйная страва на калядным стале.

Разнавіднасці Існуе вялікая колькасць розных рэцэптаў капусняка. Ва ўкраінскай кухне капусту адціскаюць ад расола, а пры падвышанай кіслотнасці папярэдне прамываюць вадой. У польскай распаўсюджаны больш кіслы варыянт з неаджатай капусты з расолам.

Падчас пастоў вараць вегетарыянскі (посны) капусняк. Ёсць варыянты рэцэптаў з грыбамі і на рыбным булёне.

Цікавыя факты Назву французскага фільма «La Soupe Aux Choux» з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі, можна перакласці як «Капусняк».

Катэгорыя:Супы з агародніны Катэгорыя:Славацкая кухня Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Украінская кухня Катэгорыя:Стравы з капусты