Старажытнагрэчаская каланізацыя Паўночнага Прычарнамор'я — частка, адзін з асноўных накірункаў працэсу агульнагрэчаскага каланізацыйнага руху VIII - VI стагоддзяў да н. э. (Вялікай грэцкай каланізацыі). Часовыя рамкі старажытнагрэцкай каланізацыі Паўночнага Прычарнамор'я - сярэдзіна VII-V стагоддзе да н. э. Праходзіла ў некалькі этапаў і на некалькіх напрамках: заходнім (Ніжняе Пабужжа і Ніжняе Прыдняпроўе, Заходні і Паўднёва-Заходні Крым) і ўсходнім (абодва берагі Керчанскага праліва, узбярэжжа Каўказа і Прыазоўя). У ходзе каланізацыі было заснавана некалькі дзясяткаў полісаў і пасёлкаў, сярод якіх самымі буйнымі былі Баспор Кімерыйскі, Ольвія, Херсанес Таўрычаскі, Фанагорыя, Тыра, Німфей, .
З часу грэчаскай каланізацыі ў Прычарнамор'і найбольшай папулярнасцю карыстаўся культ АпалонаГлава V. Культы понтийских богов в Причерноморье. С.Ю. Сапрыкин. Религия и культы Понта эллинистического и римского времени. Книги по истории онлайн. Электронная библиотека .
Геаграфічныя межы і клімат рэгіёну Каб трапіць у цяперашняе Прыазоўе, старажытным грэкам неабходна было прайсці Керчанскі праліў, пры гэтым у той час узровень Сусветнага акіяна быў значна ніжэй - як адзначае археолаг Павел Ларанок "Азоўскага мора, якім мы яго бачым цяпер, не існавала. Дакладна вядома, што яго ўзровень быў на некалькі метраў ніжэй. У Герадота няма згадкі пра мора, ён называе гэты вадаём «Меатыдскім балотам», «скіфскімі сажалкамі»"Маршрут древних греков закончился в... Таганроге Тайны Азовского моря .
Напрамкі і характар старажытнагрэчаскай каланізацыі Паўночнага Прычарнамор'я Самай позняй старажытнагрэчаскай калоніяй ў Паўночным Прычарнамор'і стаў Херсанес Таўрычаскіhttp://elar.urfu.ru/bitstream/10995/2356/1/adsv-18-03.pdf. Самай магутнай дзяржавай, якая ўзнікла тут стала Баспорскае царства.
Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Паўночнае Прычарнамор’е Катэгорыя:Старажытнагрэчаская каланізацыя