250px|thumb|Інстытут Пастэра. Будынак музея і пахавальня Пастэра.
Інстытут Пастэра () — французскі прыватны некамерцыйны навуковы інстытут у Парыжы, які займаецца даследаваннямі ў вобласці біялогіі, мікраарганізмаў, інфекцыйных захворванняў і вакцын. Названы ў гонар знакамітага французскага навукоўца-мікрабіёлага Луі Пастэра, заснавальніка і першага дырэктара інстытута. Інстытут быў заснаваны 4 чэрвеня 1887 года і адкрыты 14 лістапада 1888 года.
З’яўляецца адным з сусветных лідараў у вывучэнні інфекцыйных захворванняў. У Інстытуце Пастэра былі зроблены найважнейшыя адкрыцці, якія прывялі да паспяховай барацьбы супраць такіх вірулентных захворванняў як дыфтэрыя, слупняк, туберкулёз, поліяміэліт, грып, жоўтая ліхаманка і чума. У 1983 годзе тут быў адкрыты вірус імунадэфіцыту чалавека. З 1908 года 8 навукоўцаў інстытута сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў вобласці медыцыны і фізіялогіі.
У 1903—1905 гадах у інстытуце праходзіў стажыроўку хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анкалогіі, акадэмік Акадэміі Медыцынскіх навук СССР, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР Мікалай Мікалаевіч ПятроўПетров Николай Николаевич // Сайт Кубанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Спасылкі
Інстытут Пастэра: афіцыйны сайт. Гісторыя Інстытута Пастэра Інстытут Пастэра ў Мантэвідэа
Катэгорыя:Навуковыя інстытуты Францыі Катэгорыя:Біялагічныя інстытуты П Катэгорыя:Арганізацыі медыцынскія і аховы здароўя