thumb|справа|Рэшткі земляных умацаванняў форта з статуяй Касцюшкі на заднем планеthumb|справа|Памятка дошка на ўмацаваннях з імем Т. Кастюшкі Форт Клінтан () — галоўны пункт абароны сеткі ўмацаванняў у Вэст-Пойнце часоў Вайны за незалежнасць.
Форт быў пад камандаваннем і названы ў гонар Бенедыкта Арнольда да яго здрады рэвалюцыйнай арміі і пераходу да брытанцаў, пазней перайменаваны ў гонар генерала Джэймса Клінтана.
Будаўніцтва пачата пад камандаваннем капітана Луі дэ ла Радыр'е (), а завершана пад камандаваннем Тадэвуша Касцюшкі паміж 1778—1780 гадамі; форт быў ключавым пунктам, ён кантраляваў паварот ракі Гудзон, вялікага ланцуга ўмацаванняў. Пасля вайны, рэшткі форта Клінтан прыйшлі ў заняпад і ўрэшце былі знесены, каб вызваліць месца для пашырэння Ваеннай акадэміі ЗША, заснаванай на тэрыторыі форта ў 1802 годзе. Цяпер усё, што засталося ад форта, — некаторыя земляныя і каменныя збудаванні, лёгка ўбачыць з дарогі Тэйера (), якая агінае раўніны і футбольныя палі ў Вэст-Пойнце.
Катэгорыя:Гісторыя ЗША