Міхаіл Карнілавіч Канькоў (нар. , вёска Пачашова, Глазаўскі раён, Удмуртыя - 16 красавіка 2015, Брэст, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі мастак і дызайнер.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў Кунгурскае прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «Мастацкая апрацоўка камня». Быў прызваны ў Савецкую армію ў Брэст, дзе і застаўся пасля заканчэння тэрміну службы. Працаваў у галіне комплекснага мастацкага праектыравання і афармлення ітэр’еру, музейных экспазіцый, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу ў плакаце, станкавага жывапісу і графікі.

З 1962 па 1972 займаў пасаду метадыста па выяўленчым мастацтве ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці З 1972 па 1977 працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемствах Брэста З 1991 года з'яўляўся галоўным мастак Брэсцкага камбіната «Мастацтва». На камбінаце ён доўгі час працаваў сумесна з Барысам Малахавым, які меў архітэктурную адукацыю. Вынікам сумеснай працы стала афармленне Музея выратаваных каштоўнасцей, Дома грамадзянскіх абрадаў, многіх школ, бальніц, паліклінік, Палацаў культуры, дзіцячых садкоў у Брэсце, Музея хлеба ў вёсцы Расна Камянецкага раёна. З 1994 года уваходзіў у Беларускі саюз мастакоў, таксама стал кіраваць творчай майстэрняй «АРТ-М» З 1995 па 2004 займаў пасаду старшыні праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў

Памёр 16 красавіка 2015 года ў Брэсце. 18 красавіка пасля адпявання ў Свята-Серафімаўскай царкве быў пахаваны на гарадскіх могілках ПлоскаМихаил Коньков похоронен на городском кладбище «Плоска» .

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў