Яўген Анатолевіч Шыбнёў (, Адэса) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Анатоля Шыбнёва, унук мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Аляксандра ШыбнёваArtmuseum.by. Сто твораў за сто гадоў. Выстава жывапісу сям’і Шыбнёвых 18.10 — 17.11.2014 .

Біяграфія У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі Аляксандр Мазалёў, Май Данцыг, Валянцін Волкаў і Віталь Цвірка.

Творы ў галіне манументальнага мастацтва (вітраж, метал, інтэр’ер) знаходзяцца ў грамадскіх цэнтрах (музеі, кінатэатры, школы), жывапісныя творы — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага союза мастакоў, прыватных зборах Беларусі і за мяжой.

У пейзажах і нацюрмортах Яўгена Шыбнёва выяўляецца своеасаблівасць светабачання мастака, які піша прыроду не столькі з боку, не як замкнёную «рэч у сабе», а бачыць і перадае незлічоныя элементы, якія складаюць прастору, паветра і аб’ём, што перадаецца праз пуантылістычна-мазаічную манеру жывапісу. Яго работы злучаюць сузіральны лірызм і перадачу адухоўленых вітальных сіл, якія дзейнічаюць у прыродзе.

Сям’я Жонка Яўгена Шыбнёва — беларускі мастак Ніна Голышава (нар. 1939). У 1962 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандр, які таксама стаў мастаком.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў