Спартыўная карта — спецыяльная буйнамаштабная схема мясцовасці, прызначаная для выкарыстання ў спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні.
Для спартыўных карт звычайна ўжываюцца маштабы 1:5000, 1:7500, 1:10 000 і 1:15 000 з вышынёй сячэння рэльефу 5 м. На мясцовасці з невялікім перападам вышынь на схілах можна выкарыстоўваць вышыню сячэння рэльефу 2,5 м.
На спартыўнай карце адсутнічаюць каардынатная сетка, лініі сапраўднага мерыдыяна, скланенне, кропкі геадэзічных прывязак і дзейнічае адмысловая сістэма дакладнасці па планавых, вуглавых і вышынных вымярэннях ў адпаведнасці з патрабаваннямі Міжнароднай федэрацыі арыентавання (ІОФ), а спецыяльны змест складаюць паказ праходнасці мясцовасці і індывідуальных асаблівасцяў адлюстроўваемых аб'ектаў.
На карту, якая выдаецца ўдзельніку спаборніцтваў, наносяць чырвоным (дапускаецца пурпуровым, фіялетавым) колерам элементы дыстанцыі, адпаведныя кожнаму віду арыентавання.
Гл. таксама Геаграфічная карта Геаграфічная карта Спартыўнае арыентаванне
Катэгорыя:Картаграфія Катэгорыя:Спартыўны інвентар Катэгорыя:Спартыўнае арыентаванне