Парвавірусы (Parvoviridae, ад — маленькі) — сямейства дробных, простых ДНК-геномных вірусаў.

Геном прадстаўлены невялікай аднанітачнай пазітыўнай або негатыўнай малекулай ДНК. Вірыёны маюць форму ікасаэдра, памер 18-26 нм. Капсід пабудаваны з трох тыпаў бялкоў па кубаідальным тыпе. Суперкапсіду няма. У сямейства ўключаны сатэліты адэнавірусаў, гепаднавірусаў, узбуджальнікі захворванняў млекакормячых, птушак і дэнсануклеёзу жывёл.

Літаратура Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад.: А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9

Катэгорыя:Вірусы