Кмен звычайныНазва Кмен звычайны згодна з (Carum carvi) — двухгадовая травяністая расліна роду сямейства .

Назва

Кмен звычайны, кмінАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, кмен, тмень, цьменKraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., каралёк Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Батанічнае апісанне

Двухгадовая расліна.

Сцёблы адзінкавыя, прамыя, гладкія, полыя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, вышынёй 30-80 см (да 1 м). Корань верацянопадобны або цыліндрычны, мясісты.

Лісце чарговае, даўгаватае, двойчы- і тройчырассечанае, яйкападобна-ланцэтападобнае, 6-20 см даўжынёй і 2-10 см шырынёй, з тонкалінейнымі, вострымі долямі. Прыкаранёвае лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — на кароткіх, якія пераходзяць у .

Суквецці — складаныя парасонікі без агульнай абгорткі або з 1-3-лінейнымі лісточкамі пры аснаванні на канцах галін і верхавіне сцябла, з 8-16 неаднолькавымі прамянямі, 4-8 см у дыяметры. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя; пялёсткі зваротнаяйкападобныя, даўжынёй каля 1,5 мм. Цвіце ў маі-чэрвені.

Формула кветкі:

Плод — сплюшчаны падоўжаны віслаплоднік, каля 3 мм даўжынёй і 2,5 мм шырынёй, карычневы, распадаецца на два серпападобна выгнутых паўплодзіка (мерыкарпія), якія нарыхтоўшчыкі называюць «насеннем». Плады выспяваюць у ліпені-жніўні.

Кмен лёгка пазнаецца па характэрнаму паху расцёртых паміж пальцамі пладоў.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

У дзікім выглядзе расліна расце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, ва ўмераным клімаце Азіі, заходзіць у субтрапічныя раёны Індыі і Пакістана. Культывуецца паўсюднаПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..

У Расіі натуральна расце ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, на Каўказе, у паўднёвай частцы лясной зоны Заходняй і Усходняй Сібіры, радзей на Далёкім Усходзе.

Расліна мала патрабавальная да цяпла. Добра расце на суглінках і супесках. Расце на мурожных і пойменных лугах, лясных палянах, каля дарог, на ўзлесках разрэджаных лясоў ва ўмовах добрага асвятлення і ўвільгатнення.

Хімічны склад

Плады ўтрымліваюць 3-7 % эфірнага алею, 12-16 % тлустага алею, а таксама флаваноіды і кемпферол, , , скапалецін і іншыя. Акрамя таго, у іх выяўленыя бялковыя (10-20 %) і дубільныя рэчывы арганічныя кіслоты (у тым ліку кафейная кіслата), азоцістыя рэчывы (20 %), цукры (3 %), крухмал (4 %), смолы і воскі.

Склад эфірнага алею і яго ўтрыманне ў значнай меры змяняюцца ў залежнасці ад стадыі вегетацыі. Асноўнай складовай часткай эфірнага масла з’яўляецца  — 40-50 %. Акрамя таго, у алеі змяшчаецца D-ліманен (да 30 %), прычым у эфірным алеі з няспелых пладоў значна больш ліманена, чым у алеі са спелых пладоў. У эфірным алеі прысутнічае , які абумоўлівае спецыфічны пах кмена, а таксама , , і іншыя спірты і іх эфіры.

У траве таксама выяўленыя флаваноіды кверцэцін, кемпферол і ізарамнецін. У каранях утрымліваюцца аскарбінавая кіслата (0,09—0,35 %) і вугляводы.

Біялогія і экалогія

Гісторыя вырошчвання

Кмен быў знойдзены падчас раскопак з ранняга каменнага века. Быў вядомы ўжо ў старажытным Егіпце, Грэцыі і Рыме як сродак для палягчэння пераварвання страў з бабовых. Паводле трактату «Аб кулінарным мастацтве» рымляне ўжывалі кмен не толькі ў якасці прыправы для бабоў і гароху, але і для соусаў і мяса. Кмен таксама шырока выкарыстоўваўся ў сярэднявечнай Еўропе.

Размнажэнне

Кмен аддае перавагу цёплым, сонечным месцам і добра дрэнаваным глебам, багатым арганічнымі рэчывамі.

Размножваюць насеннем, якое высейваюць з разліку 100 г на 100 м², глыбіня пасеву 2-3 см. Кмен устойлівы да вымярзання. Пасеў варта выканаць у перыяд сакавік — красавік, можна і летам, але не пазней чым у чэрвені. Усходы з’яўляюцца праз 2-3 тыдні. Для паскарэння прарастання насенне замочваюць і вытрымліваюць 2-3 дня пры тэмпературы 18-20 °C, пасля чаго высушваюць і высейваюць.

Некаторыя расліны квітнеюць у першы год жыцця, большасць — на другі і наступныя гады. Разам з кменам можна высаджваць на ўраджай аднагадовыя спецыі (, ) ці , іх збор праводзіцца ў першы год. Збор кмена адбываецца на другім годзе, у першай палове ліпеня, калі плады пачынаюць мяняць колер з зялёнага на карычневы. Плады збіраюць спелыя — чырванавата-бурыя. Трэба ўлічваць, што насенне лёгка асыпаецца на зямлю. Ураджайнасць складае каля 2 т/га.

Фінляндыя вырабляе каля 28 % (2011) сусветнай колькасці кмену. Галоўныя экспарцёры: Нідэрланды, Венгрыя.

Развіццё

Двухгадовая расліна. У першы год развіваецца падвойная або патройная разетка лісця і тоўсты корань. Расліна назапашвае ў корані пажыўныя рэчывы. Восенню, калі яна ўступае ў перыяд спакою, большасць лісця адмірае. Ранняй вясной другога года вырастае лісце на сцеблах, а затым кветканосы. Цвіце з мая да чэрвеня. Плады спеюць у першай палове ліпеня.

Экалогія

Кмен звычайны апыляецца насякомымі, у тым ліку пчоламі.

У прыродзе расце на сухіх лугах, абочынах, межах і палянах. .У класіфікацыі раслінных супольнасцей з’яўляецца для парадку (O.) Arrhenathertalia.

Нарыхтоўка Нарыхтоўваюць насенне кмена ў сырыя дні або па расе, каб пазбегнуць масавага асыпання. Надземную частку дзікарослага кмену зразаюць сярпамі. Культывіруемы кмен збіраюць жаткамі ці камбайнамі. Кмен, звязаны ў снопікі, прасушваюць у памяшканнях, абмалочваюць і чысцяць ад старонніх прымешак на веялках і сітах. Насенне сушаць у добра ветраных памяшканнях або пад навесам без доступу прамых сонечных прамянёў.

Падобныя віды

Кмен звычайны мае знешняе падабенства на вельмі атрутную .

Класіфікацыя

Таксанамія

Значэнне і ўжыванне

Харчовая, лекавая і меданосная расліна. Вырошчваецца ў культуры.

Ужыванне ў кулінарыі

У ежу ўжываюць плады кмену і эфірны алей (у пладах да 7 %), які атрымліваюць з іх, а таксама лісце і маладыя парасткі (салаты, заправа да супоў, паштэтаў, сыроў). Плады і алей надаюць вырабам рэзкі востры смак, своеасаблівы рэзкі водар. Плады выкарыстоўваюць як вострыя прыправы для араматызацыі хлебапякарных вырабаў, асабліва чорнага хлеба, у кулінарыі і кандытарскай вытворчасці.

У хатняй гаспадарцы плады выкарыстоўваюць пры засолцы агуркоў, засолцы і квашанні капусты, падрыхтоўцы квасу. Кмен у якасці спецый могуць дадаваць да печаных яблыкаў, смажаных і вараных прадуктаў, якія змяшчаюць вялікую колькасць тлушчу: катлет, каш, амлетаў, супоў, запяканак, соусаў і мяса (асабліва бараніну).

Кмен шырока выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай кухні. У Вялікабрытаніі прынамсі з XVI стагоддзя з кменам пякуць традыцыйны . У Сербіі кменам пасыпаюць самаробныя выпечаныя салёныя аладкі ці невялікія булачкі хлеба ( s kimom).

Кмен дадаюць для араматызацыі сыроў, у тым ліку шведскага , нарвежскага , дацкага і .

У з кменам робяць дэсерт, званы , з’яўляецца папулярнай стравай падчас Рамадану. Яго таксама традыцыйна гатуюць і падаюць у краінах Леванту зімой і пры нараджэнні новага дзіцяці. Кмен таксама дадаюць для араматызацыі , туніскай пасты з перцам чылі. У алепскай, сірыйскай кухні яго выкарыстоўваюць для прыгатавання салодкіх булачак, званых келеача.

Плады, карані, сцябло і лісце выкарыстоўваюцца ў якасці вострай прыправы.

Чаркесы гатуюць з пладоў муку для хлебапячэння.

Корань, утвораны ў першы год вегетацыі, з’яўляецца ядомым, яго можна патушыць ці запекчы падобна караням морквы ці пастарнаку.

Напоі з кменам

Кмен таксама выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці. У Польшчы з ім вырабляюць настойкі з агульнай назвай «кменаўка», а ў Германіі — лікёр «». Кмен дадаюць у скандынаўскія акавіты, у тым ліку ў ісландскі

Ужыванне ў медыцыне У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод кмена звычайнага ().

Плады кмена ўжываюць у афіцыйнай медыцыне Балгарыі, Румыніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, ЗША. Кмен узмацняе аддзяленне жоўці і дзейнасць стрававальных залоз, дэпрэсуе працэсы гніення і закісання ў кішэчніку, здымае спазмы яго гладкай мускулатуры і тым самым спрыяе нармалізацыі працэсу стрававання. Кмен рэкамендуюць пры , як мяккі слабільны сродак, пры метэарызме. Плады ўваходзяць у склад жоўцегонных збораў і выкарыстоўваюць пры і мачакаменнай хваробах, захворваннях мачавыдзяляльных шляхоў. У камбінацыі з іншымі расліннымі сродкамі іх ужываюць пры гепатытах, як седатыўны сродак, для лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў і ўзмацнення лактацыі ў кормячых жанчын.

Кмен папулярны ў народнай медыцыне розных краін. Плады здаўна выкарыстоўвалі ў розных лекавых зборах (гарбатах): апетытным, слабільным, ветрагонным, заспакаяльным, страўнікавым (звязальным); іх давалі кормячым маці для ўзмацнення лактацыі. Настой пладоў ужывалі пры засмучэннях кішачніка, хваробах жоўцевага пузыра, бранхіце і запаленні лёгкіх, пры спазмах стрававальных органаў, пры галаўным болю.

У ветэрынарыі кмен даюць скату пры коліках, метэарызме. Яго рэкамендуюць падсяваць да канюшыны, прызначанай для скормлівання зялёнай масы скату ў свежым выглядзе. Для птушак кмен з’яўляецца моцным ядам.

Іншае

З кветак кмена звычайнага меданосныя пчолы бяруць пылок-абножку і нектар.

Кменавы алей выкарыстоўваюць у парфумернай вытворчасці для надання водару мылу, і і ў .

Літаратура

Спасылкі

КМИН ЗВИЧАЙНИЙ // Euro+Med Plantbase

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Харчовыя расліны