Фрэдэры́ку Ша́віс Ге́дыс (; нар. , Тэофілу-Атані, Бразілія), больш вядомы як Фрэд — бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2005—2014). Амаль усю кар’еру выступае ў чэмпіянаце Бразіліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры французскага клуба «Ліён», з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі.

Клубная кар’ера Фрэд правёў чатыры сезоны ў клубе «Амерыка Мінейру», пасля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клуб Белу-Арызонты «Крузейру» ў сярэдзіне сезона 2004. Пасля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузейру» ў сезоне 2005 года Фрэд быў выкуплены французскім чэмпіёнам клубам «Ліён» за 15 мільёнаў еўраArbitration CAS 2005/O/985 Feyenoord Rotterdam N.V. v. Cruzeiro Esporte Club . Court of Arbitration for Sport..

Забіўшы ў першым сваім сезоне ў новым клубе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сезоне 2005/06, і выйграў свой першы чэмпіёнскі тытул з «Ліёнам». Хоць ігрок і прапусціў два месяцы сезона 2006/07 з-за траўмыFred facing two months out . UEFA.com., Фрэд усё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў найлепшым бамбардзірам клуба, а «Ліён» зноў узняўся на вяршыню французскага футбола. Тым не менш, падчас сезона 2007/08, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнайFred injury leaves Lyon short . UEFA.com.. Пасля вяртання да футболу ў кастрычніку 2007 года, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэшскага галеадора Мілана Бараша і выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бензема, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.

Пасля сканчэння дагавора з французскім клубам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразільскім клубам «Флуміненсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 года нападнік адзначыўся дублем, а клуб атрымаў перамогу з лікам 3:1.

З 2009 года на працягу сямі сезонаў выступаў за «Флуміненсі». У чэрвені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Атлетыку Мінейру». У снежні 2017 года, разарваўшы кантракт з папярэднім клубам, перайшоў у «Крузейру». У чэрвені 2020 года вярнуўся ў «Флуміненсі», дзе і завяршыў кар’еру ў ліпені 2022 года.

Міжнародная кар’ера Фрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 27 красавіка 2005 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Ігрок быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2006. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 года.

Дасягненні Клубныя «Ліён»: Чэмпіён Францыі (3): 2006, 2007, 2008 Уладальнік Кубка Францыі: 2008

«Флуміненсі»: Чэмпіён Бразіліі (2): 2010, 2012 Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра (2): 2012, 2022 Уладальнік Кубка Гуанабара: 2012

«Атлетыку Мінейру»: Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс: 2017

«Крузейру»: Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс (2): 2018, 2019 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2018

Міжнародныя Бразілія: Уладальнік Кубка Амерыкі: 2007 Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Крузейру Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Флуміненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Мінейру Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе