Вандалін Пуслоўскі ( — Informacja o śmierci na stronie Biblioteki Kórnickiej PAN ) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Уладальнік Косава Слонімскага павета, дзе збудаваў палац. Калекцыянер, аматар мастацтваў, нумізмат, цікавіўся архітэктурай і археалогіяй.
Біяграфія
Быў сынам Войцеха Пуслоўскага і Юзефы з роду Друцкіх-Любецкіх, меў старэйшага брата Францыска Ксаверыя (1806—1874). Між іншым, атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак ДворышчаДворышча (стар. 47)ЦДГА Літвы. ф.394, воп. 8, ад. зах. 1944, арк. 39..
Пабудаваў фабрыку сукна ў ХомскуGrzegorz Rąkowski, Czar Polesia, Rewasz, Pruszków 2001 . Гэта была першая фабрыка з паравым рухавіком на Палессі.
У Косаве з яго ініцыятывы пабудаваны ў 1838 годзе неагатычны палац праекту Францішка Яшчалда.
Пасля смерці брата Францішка Ксаверыя Пуслоўскага валодаў Крулікарняй.
Сям'я
З жонкай Ядзвігай з Язерскіх мелі дачку Марту (1859—1943, у шлюбе Красіньская), яка большасць жыцця правяла ў Варшаве. Памерла ў эміграцыі ў НіцыMarta Pusłowska .
Літаратура Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8., с. 7. Polski Słownik Biograficzny, Tom XV, Kozłowska Zofia — Kubicki Stanisław, 1970, s. 159 [Biogram Marty z Pusłowskich Krasińskiej] Polski Słownik Biograficzny, Zeszyt 122, Pułaski Antoni — Rabski J., 1986, s. 417—418 [biogram Franciszka Ksawerego]
Катэгорыя:Пуслоўскія Катэгорыя:Постаці Косава (Беларусь) Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва Катэгорыя:Калекцыянеры Польшчы