Дамары́ (саманазва: الدومريّة) — індаіранская мова, распаўсюджаная ў краінах Блізкага Усхода, Паўночнай Афрыкі, Іране і Афганістане. Родная мова народа дом. Колькасць носьбітаў - 3 952 810 чал.ethnologue.com

Дамары як асобная мова сфарміравалася ў краінах Заходняй Азіі ў выніку міграцыі ў гэты рэгіён групы качавых арыяў з паўвострава Індастан. Мае лексічныя запазычанні з арабскай і персідскай моў. Падзяляецца на шэраг дыялектаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх — навары (Егіпет, Сірыя, Ізраіль, Іарданія, часткова Турцыя) і гарачы (Іран, Азербайджан).

Пісьмовасць на аснове арабскай графікі.

Спасылкі Donald Kenrick, What is Domari? Bruno Herin, The Domari Language of Aleppo (Syria)

Катэгорыя:Індаарыйскія мовы Катэгорыя:Мовы Афганістана Катэгорыя:Мовы Егіпта Катэгорыя:Мовы Ірана Катэгорыя:Мовы Ірака Катэгорыя:Мовы Ізраіля Катэгорыя:Мовы Іарданіі Катэгорыя:Мовы Лівіі Катэгорыя:Мовы Палесціны Катэгорыя:Мовы Судана Катэгорыя:Мовы Сірыі Катэгорыя:Мовы Турцыі