Самюэль Это’о (; нар. , , Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна (1996—2014), адзін з найлепшых футбалістаў афрыканскага футбола. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Кубка афрыканскіх нацый.

Кар’ера

Клубная У 1997 годзе Это’о далучыўся да мадрыдскага «Рэала». Ён стаў іграком рэзерва, і не меў права ўдзельнічаць у афіцыйных гульнях, паколькі рэзервовая каманда «Рэала» знаходзілася на той момант у лізе, дзе было забаронена заяўляць на матч ігракоў з краін, якія не ўваходзілі ў ЕС. Таму на працягу некалькіх гадоў Это’о знаходзіўся ў розных клубах на правах арэнды.

Ён добра зарэкамендаваў сябе ў выступах за «Мальёрку», клубам было прынятае рашэнне выкупіць Самюэля ў «Рэала». Это’о апраўдаў чаканні ўладальнікаў клуба: на момант пераходу ў «Барселону» улетку 2004 года яму належаў рэкорд паводле колькасці галоў, забітых за «Мальёрку» у першынстве Іспаніі.

Дэбютаваў у новым клубе Самюэль 29 жніўня 2004 года. 29 лістапада 2008 года нападнік забіў 111 мяч у афіцыйных матчах за «Барселону» і ўвайшоў паводле гэтага паказчыку ў дзясятку лепшых ігракоў у гісторыі «сіне-гранатавых». У складзе «Барселоны» Это’о двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Іспаніі, Суперкубка Іспаніі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў, тройчы выйграваў чэмпіянат Іспаніі.

Улетку 2009 года Это’о перайшоў у «Інтэр». 8 жніўня 2009 года Самюэль забіў свой першы гол у афіцыйных матчах за «Інтэрнацыянале». У дэбютным сезоне за клуб ён у трэці раз у кар’еры выйграў Лігу чэмпіёнаў. 21 жніўня 2010 года ігрок вызначыўся дублем у матчы за Суперкубак Італіі, што дапамагло «Інтэрнацыянале» атрымаць перамогу з лікам 3:1.

23 жніўня 2011 года Это’о нечакана перайшоў у расійскі «Анжы», дзе іграка прапанавалі заробак у 20 млн еўра пасля спагнання ўсіх падаткаўSamuel Eto’o to become world’s highest earning footballer if he passes medical with Anzhi Makhachkala. The Telegraph. Дэбютаваў Самюэль 27 жніўня ў матчы супраць «Растова», калі выйшаў на замену на 30 хвілін і забіў год на 80-й хвіліне з падачы Жыркова. У жніўні 2013 года ўладальнік клуба з Дагестана Сулейман Керымаў вырашыў значна скараціць клубны бюджэт, з-за часу шмат ігракоў былі выстаўлены на трансфер.

29 жніўня 2013 года Это’о падпісаў аднагадовы кантракт з англійскім клубам «Чэлсі»Eto’o signs. Chelsea F.C.. 26 жніўня 2014 года было абвешчана пра пераход Самюэля ў «Эвертан», з якім ігрок падпісаў 2-гадовы кантрактEverton sign Eto’o . EvertonFC. 30 жніўня 2014 года дэбютаваў за клуб, выйшаўшы на замену, і забіў мяч у браму свайго былога клуба «Чэлсі». У пачатку 2015 года вярнуўся ў Серыю A, падпісаўшы кантракт на 2,5 гады з клубам «Сампдорыя».

25 чэрвеня 2015 года Это’о падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Антальяспорам». 15 жніўня ў дэбютным матчы за новы клуб адзначыўся дублем у браму «Істанбул ББ». Стаў капітанам каманды, некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера. У студзені 2018 года пакінуў «Антальяспор»«Антальяспор» расторг контракт с Это’О. by.tribuna.com. і на наступны дзень перайшоў у «Каньяспор»«Коньяспор» объявил о переходе Это’О, использовав видео по мотивам «Игры Престолов». by.tribuna.com.. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб з Коньі«Коньяспор» расторг контракт с Это’О из-за финансовых проблем в клубе. by.tribuna.com. і неўзабаве далучыўся да «Катара»Это’О стал игроком ФК «Катар». Это 13-й клуб в его карьере. by.tribuna.com..

У верасні 2019 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’ерыЭто'О принял решение завершить карьеру. football.by..

Міжнародная У складзе нацыянальнай зборнай Камеруна Это’о стаў чэмпіёнам Алімпіяды 2000 года і двойчы чэмпіёнам Кубка афрыканскіх нацый.

У верасні 2021 года Самуэль Это'О абвясціў аб сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта Камерунскай федэрацыі футбола (Фекафут).

Дасягненні

Клубныя «Мальёрка»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2003

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (3): 2005, 2006, 2009 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2009 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2005, 2006 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2006, 2009

«Інтэр»: Чэмпіён Італіі: 2010 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2010

Міжнародныя Камерун: Пераможца Кубка афрыканскіх нацый (2): 2000, 2002 Алімпійскі чэмпіён: 2000

Крыніцы

Спасылкі

Статыстыка на сайце ESPN

Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Катар Катэгорыя:Ігракі ФК Каньяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Антальяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Мальёрка Катэгорыя:Ігракі ФК Леганес Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Камеруна Катэгорыя:Трэнеры ФК Антальяспор Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Камеруна Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Уладальнікі трафея Пічычы