Патры́с Лаці́р Эўра́ (; нар. , , Сенегал) — французскі футбаліст сенегальскага паходжання, левы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2004—2016).
Кар’ера Раннія гады Патрыс нарадзіўся ў сям’і дыпламата. У шасцігадовым узросце ён з бацькамі перабраўся з Сенегала ў Еўропу. З 1984 па 1998 гады жыў з бацькамі ў прыгарадзе Парыжа. У Патрыса было ўвогуле 25 братоў і сясцёр, хоць двое з іх загінуліEvra: Thank God I’m at United. The Times..
З’яўляючыся падлеткам, Эўра гуляў на пазіцыі нападніка за моладзевы склад «Пары Сен-Жэрмен».
«Манака» У 1998—2000 гадах гуляў у Італіі, пазней вярнуўся ў Францыю, стаўшы іграком «Ніцы». У 2002 годзе перайшоў у «Манака», з якім у 2004 годзе дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў.
«Манчэстэр Юнайтэд» У 2006 годзе стаў іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў на працягу 8 гадоў. Па выніках сезонаў 2006/07, 2008/09 і 2009/10 Эўра ўваходзіў у сімвалічную зборную 11 найлепшых ігракоў Прэм’ер-лігі па версіі Прафесійнай футбольнай асацыяцыі.
«Ювентус» У ліпені 2014 года перайшоў у «Ювентус», падпісаўшы двухгаовы кантракт. У чэрвені 2016 года падоўжыў пагадненне яшчэ на год, аднак у новым сезоне страціў месца ў асноўным складзе, правёўшы ў чэмпіянаце Італіі толькі 6 матчаў.
«Марсель» У студзені 2017 года перайшоў у «Марсель». 2 лістапада 2017 года, перад матчам Лігі Еўропы супраць «Віторыю», Эўра нанёс удар нагой заўзятару, за што атрымаў чырвоную картку яшчэ да пачатку матча. 10 лістапада УЕФА дыскваліфікавала Эўра за гэты ўчынак да чэрвені 2018 года, пасля чаго яго кантракт з «Марселем» быў разарваныУЕФА за удар болельщика отстранила Патриса Эвра от футбола до 30 июня 2018 года (ВИДЕО). football.by..
«Вест Хэм Юнайтэд» У лютым 2018 года падпісаў кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» да канца сезона 2017/18Эвра заключил с «Вест Хэмом» контракт до конца сезона. by.tribuna.com.. У маі 2018 года «Вест Хэм Юнайтэд» абвясціў аб раставанні з абаронцам«Вест Хэм» объявил о расставании с Коллинзом и Эвра. by.tribuna.com..
У ліпені 2019 года, пасля праведзенага без клуба сезона, абвясціў аб завяршэнні кар’ерыЭвра завершил карьеру футболиста. by.tribuna.com..
Дасягненні «Манака»: Уладальнік Кубка Французскай лігі: 2003
«Манчэстэр Юнайтэд»: Чэмпіён Англіі (5): 2007, 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (3): 2006, 2009, 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008 Уладальнік Суперкубка Англіі (5): 2007, 2008, 2010, 2011, 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
«Ювентус»: Чэмпіён Італіі (2): 2015, 2016 Уладальнік Кубка Італіі (2): 2015, 2016
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце lfp.fr
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца Катэгорыя:Ігракі ФК Монца Катэгорыя:Ігракі ФК Марсала