Кла́ўдзіа Маркі́зіа (; нар. , , Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2009—2017). Выхаванец школы «Ювентуса», у якім правёў 25 гадоў сваёй футбольнай кар’еры.
Кар’ера
«Ювентус» У акадэміі Маркізіа доўгі час гуляў на пазіцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алесандра Дэль П’ера, але ва ўзросце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сезоне 2005/06 паводле рашэння Фабіа Капэла ён быў пераведзены ў галоўную каманду і трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і не выйшаў. Пазней у тым сезоне, ён вярнуўся ў прымаверу «Ювентуса», стаў яе капітанам і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў.
Пасля відавочнага прагрэсу ў гульні ў сезоне 2008/09, Маркізіа сталі часцяком параўноўваць з легендай «Ювентуса» і зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэлі. Спецыялісты адзначалі яго жорсткі стыль і добрае чытанне гульні. Маркізіа любіць гуляць на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазіцыі ў паўабароне.
У жніўні 2018 года, пасля 25 гадоў у клубе, пакінуў «Ювентус», разарваўшы кантракт па пагадненні бакоўМаркизио покинул «Ювентус». Он провел в клубе 25 лет. by.tribuna.com.
«Зеніт» У верасні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам»Маркизио подписал 2-летний контракт с «Зенитом». by.tribuna.com. З-за траўмы не выхадзіў на поле з лютага 2019 года. У ліпені 2019 года дамовіўся з «Зенітам» аб датэрміновым спыненні кантракта.
У кастрычніку 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыМаркизио завершил карьеру футболиста. by.tribuna.com.
Нацыянальная зборная 12 жніўня 2009 года Маркізіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй.
Дасягненні
Клубныя «Ювентус»: Чэмпіён Італіі (7): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018 Уладальнік Кубка Італіі (4): 2015, 2016, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Італіі (3): 2012, 2013, 2015
«Зеніт»: Чэмпіён Расіі: 2019
Міжнародныя Італія: Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
Асабістае жыццё У чэрвені 2008 года Маркізіа ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабертай, а ў жніўні 2009 года ў іх нарадзіўся сын Давідэ, у сакавіку 2012 года — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, яго жонка з дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканеры» — «Тарына», бо яе бацька ў свой час навучаўся ў акадэміі гэтага клуба.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года