Хапе́ш, кхапе́ш, кхепе́ш (; слова азначала пярэднюю нагу жывёліны) — егіпецкі серпападобны меч, якія развіўся з баявых сякерHamblin, 2006. Warfare in the Ancient Near East, pp. 66-71.. Мае знешняе падабенства з ятаганам. Узыходзіць, мабыць, да шумерскага аналага. Складаўся з сярпа (паўкруглага клінка) і рукаяці.

Выкарыстоўваўся з 3-га тысячагоддзя да н.э. па 14—13 стст. да н.э.

Апісанне Рукаяць хапеша двухручная, складае 50-60 см (20-24 цалі) у даўжыні, хоць існавалі меншыя прыклады. Лязо магло мець як толькі ўнутранае, так і двайное завострыванне, калі бліжэйшая да рукаяці частка клінка мела знешняе завострыванне, а дальняя — унутранае. Маючы форму паўмесяца хапеш, у адрозненне ад большасці відаў мячоў, якія развіліся з кінжала, паходзіў ад баявых сякер.

Розныя фараоны адлюстроўваліся з хапешам, таксама гэта зброя была знойдзена ў грабніцах некаторых з іх — у тым ліку, у Тутанхамона.

Хапеш ў Старажытным Егіпце быў зброяй умелых байцоў і элітных ваенных падраздзяленняў. Даўжыня хапеша дазваляла працаваць ім і з калясніцы.

Хоць некаторыя знойдзеныя экземпляры былі яўна завостраны, ёсць мноства прыкладаў з тупымі лёзамі, якія ніколі не заточваліся. Існуе здагадка, што незаточаныя хапешы, знойдзеныя ў пахаваннях, мелі цырыманіяльны статус.

Гісторыя хапеша

Самая ранняя вядомая выява хапеша знаходзіцца на шумерскай Стэле каршуноў, на якой адлюстраваны лагашскі цар Эанатум з гэтай зброяй; гэта дазваляе датаваць хапеш не пазней чым 2500-мі гг. да н.э.

Гэта зброя стала сімвалам Новага царства. Хепеш выйшаў з выкарыстання каля 1300 г. да н. э. Як мяркуюць, пазней хапеш пераўтварыўся ў капіс, які выкарыстоўваўся ў арміі Аляксандра Македонскага.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура Budge, 1989, (1929). The Rosetta Stone, E.A.Wallace Budge, (Dover Publications), c 1929, Dover edition (unabridged), 1989. (softcover, ISBN 0-486-26163-8) Hamblin, 2006. Warfare in the Ancient Near East, William J. Hamblin, Routledge (softcover, ISBN 0-415-25589-9) Wernick, 2004, A Khepesh Sword in the University of Liverpool Museum in JSSEA 31, 151—155

Катэгорыя:Антычная зброя Катэгорыя:Клінковая зброя Катэгорыя:Старажытны Егіпет Катэгорыя:Халодная зброя паводле алфавіта