Халід Асаад (Халід аль-Асад, ; 1932 — 18 жніўня 2015) — сірыйскі археолаг, галоўны наглядчык (1963—2003) і адзін з галоўных даследчыкаў антычнага комплексу Пальміры. Выкрадзены і забіты тэрарыстамі Ісламскай Дзяржавы.

Біяграфія Асаад нарадзіўся ў Пальміры ў 1932 г. З 1960-х гадоў займаўся вывучэннем антычнай спадчыны старажытнага горада. У 1963 годзе ўзначаліў антычны комплекс ПальмірыSyrian archaeologist 'killed in Palmyra' by IS militants, BBC (19 жніўня 2015) (англ.. Сумесныя даследаванні Асаада з амерыканскімі, французскімі, нямецкімі і швейцарскімі даследчыкамі сталі асновай для ўключэння руін антычных збудаванняў Пальміры ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1980 годзеIslamic State militants behead archaeologist in Palmyra — Syrian official , Reuters (18 жніўня 2015) (англ.. Выдаў больш 20 кніг на тэму Пальміры і Вялікага шаўковага шляху.

Найважнейшымі археалагічнымі знаходкамі Асаада былі частку галоўнага гарадскога скрыжавання і шматлікія грабніцы зблізку руін комплексу. У 2003 г. навуковец сышоў на пенсію з пасады галоўнага наглядчыка антычнага комплексу, але працягваў даследаванні. Свабодна валодаў арамейскай мовай, публікаваў пераклады з яго. Атрымліваў польскія, французскія і туніскія узнагароды.

У канцы мая 2015 г. Пальміру захапіла тэрарыстычная групоўка Ісламская Дзяржава, вядомая сваім нецярпімым стаўленнем да хрысціянскіх, язычніцкіх і мусульманскіх помнікаў культуры. У сярэдзіне ліпеня Асаад быў захоплены баявікамі ў палон. Нягледзячы на працяглыя катаванні, ён адмовіўся выдаць размяшчэнне схаваных антычных артэфактаў і 18 жніўня быў публічна абезгалоўлены тэрарыстаміBeheaded Syrian scholar refused to lead Isis to hidden Palmyra antiquities, The Guardian (19 жніўня 2015) (англ.. Ісламісты абвінавацілі яго ва ўдзеле ў навуковых канферэнцыях з «нявернымі» і вывучэнні «ідалаў». Цела Асаада пакінулі на цэнтральнай плошчы Пальміры.

Адзнакі Шэраг гісторыкаў лічыць Халіда Асаада выдатным даследчыкам Пальмірскай антычнай спадчыны. Глава сірыйскага Дырэктарата музеяў і старажытнасцей Маамун Абдул Карым назваў яго «адным з найважнейшых першапраходцаў сірыйскай археалогіі ў XX стагоддзі».

Катэгорыя:Археалогія ў Сірыі Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Гісторыкі Сірыі