Сібірскае генерал-губернатарства () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі. Цэнтр (рэзідэнцыя генерал-губернатара) — г. Іркуцк.
Гісторыя У 1803 годзе Іркуцк стаў цэнтрам новаўтворанага Сібірскага генерал-губернатарства.
У студзені 1822 года ў выніку рэформы па праекце Спяранскага, самага выдатнага з генерал-губернатараў Сібіры (на пасадзе 1819—1821), указам Аляксандра I «Аб падзеле Сібіры на два генерал-губернатарствы» яно падзелена на Усходне-Сібірскае генерал-губернатарства і Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства.
Генерал-губернатары Іван Восіпавіч Селіфонтаў (1803—1806) Іван Барысавіч Пестэль (1806—1819) Міхаіл Міхайлавіч Спяранскі (1819—1821)
Катэгорыя:Генерал-губернатарствы Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Сібіры