Кэйсу́кэ Хо́нда (; нар. , Сэтцу, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Судува» з Марыямпале. Ігрок нацыянальнай зборнай Японіі (2008—2018). З 2018 года таксама галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Камбоджы.

Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру ігрок пачаў на радзіме. 16 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з нідэрландскім клубам «ВВВ-Венла» з Эрэдывізі, аднак ужо праз паўгода клуб вылецеў у дывізіён ніжэй. У наступны сезон 2008/09 ігрок забіў 16 гадоў, чым дапамог камандзе вярнуцца ў эліту. У канцы снежня 2009 года было аб'яўлена пра пераход японскага футбаліста ў расійскі ЦСКА. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць клуба «Севілья».

27 кастрычніка 2013 года галоўны трэнер «Мілана» Масіміліяна Алегры абвясціў пра пагадненне на далучэнне Хонды да клуба на правах свабоднага агента ў студзені 2014 годаOfficial: Allegri criticises Balotelli, announces deals for Rami, Honda . SoccerwayAllegri: Balotelli had a bad game. Football Italia. 4 студзеня 2014 года Хонда афіцыйна стаў іграком італьянскага клуба. Спачатку трывала гуляў у аснове «Мілана», аднак у сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года пакінуў «Мілан» у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2017 года перайшоў у мексіканскі клуб «Пачука»Хонда перешел в мексиканскую «Пачуку». by.tribuna.com, а ў ліпені 2018 года перабраўся ў аўстралійскі «Мельбурн Віктары», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У жніўні 2018 года быў адначасова прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Камбоджы.

У лістападзе 2019 года падпісаў кантракт з нідэрландскім клубам «Вітэс», аднак ужо ў снежні таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў ягоХонда ушел из «Витесса». Он провел в клубе меньше двух месяцев. by.tribuna.com

У студзені 2020 года далучыўся да бразільскага клуба «Батафогу», які пакінуў у снежні 2020 года. У лютым 2021 года падпісаў кантракт з партугальскім «Партыманенсі»Хонда перешел в португальский «Портимоненсе». by.tribuna.com, але ўжо праз некалькі дзён пакінуў яго, бо клуб не здолеў зарэгістраваць ігракаХонда ушел из «Портимоненсе». Его не включили в заявку на чемпионат. by.tribuna.com. У сакавіку 2021 года далучыўся за бакінскага «Нефтчы», гуляў там да канца сезона 2020/21 і стаў чэмпіёнам Азербайджана.

У верасні 2021 года стаў іграком літоўскай «Судувы»Кейсуке Хонда стал одноклубником Макася в "Судуве". football.by

Міжнародная кар’ера У 2005 годзе Кэйсукэ атрымаў выклік у нацыянальную зборную Японіі, аднак на поле ў складзе зборнай не з’явіўся. У 2007 годзе ў якасці лідара моладзевай зборнай Японіі дапамог камандзе здабыць пуцёўку ў асноўны турнір пекінскай Алімпіяды. У чэрвені 2008 года ігрок дэбютаваў у складзе зборнай Японіі, а першы гол забіў 27 мая 2009 года ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненні

Клубныя ЦСКА: Чэмпіён Расіі: 2013 Уладальнік Кубка Расіі (2): 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2013

«Мілан»: Уладальнік Суперкубка Італіі: 2016

«Нефтчы»: Чэмпіён Азербайджана: 2021

Міжнародныя Японія: Уладальнік Кубка Азіі: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Японіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Японіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Баку Катэгорыя:Ігракі ФК Батафогу Катэгорыя:Ігракі ФК Вітэс Катэгорыя:Ігракі ФК Мельбурн Віктары Катэгорыя:Ігракі ФК Пачука Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК ВВВ-Венла Катэгорыя:Ігракі ФК Нагоя Грампус Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Японіі Катэгорыя:Трэнеры зборнай Камбоджы па футболе