Ке́ста — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, упадае ў возера Бярэшча (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Плошча вадазбору 76 км². Пачынаецца прыкладна за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Ніўкі. Упадае з паўднёвага захаду ў возера Бярэшча за 1 км на поўнач ад вёскі Чарніца. Вадазбор на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Прытокі — Цягбіца і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Эсы