Марселу Віейра да Сілва Жуніяр (; нар. , , Бразілія), больш вядомы як проста Марселу або Марсела — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Флуміненсі». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2006—2018). Вядомы па выступах за мадрыдскі «Рэал».

Клубная кар’ера Марселу пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клуба «Флуміненсі», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.

Марселу далучыўся да складу мадрыдскага «Рэала» падчас студзеньскага трансфернага акна ў 2007 годзе. Па прыбыцці прэзідэнт каралеўскага клуба Рамон Кальдэрон сказаў, што малады ігрок вельмі важны для клуба. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Раберту Карлуса на левым флангу абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сметанковыя» трывалі паражэнне з лікам 0:2. 14 красавіка 2007 года трэнер мадрыдцаў Фабіа Капэла ўпершыню выпусціў іграка ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінга», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паражэнне з лікам 1:2.

У сезоне 2007/08 Марселу правёў амаль усе матчы клуба пад кіраўніцтвам Бернда Шустэра. Яго здольнасці, хуткасць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным іграком для «Рэала». Аднак ужо 2009 год стаў для іграка няўдалым, бо новы трэнер клуба Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргенцінцу Габрыэлю Хайнцэ. Аднак пасля сыходу трэнера, Марселу зноў пачаў праходзіць у склад каманды.

У сезоне 2021/22 Марселу быў капітанам «Рэала». У маі 2022 года абаронца абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезонаМарсело покидает "Реал". football.by. У чэрвені «Рэал» пацвердзіў, што Марселу пакідае клуб па заканчэнні кантракта.

У верасні 2022 года стаў іграком грэчаскага «Алімпіякоса». У лютым 2023 года разарваў кантракт з клубам і хутка далучыўся да «Флуміненсі».

Міжнародная кар’ера Марселу забіў гол у сваім дэбютным матчы супраць зборнай Уэльса, матч скончыўся перамогай зборнай Бразіліі з лікам 2:0.

Дасягненні Клубныя «Рэал» Чэмпіён Іспаніі (6): 2007, 2008, 2012, 2017, 2020, 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (5): 2008, 2012, 2017, 2019/20, 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2014, 2016, 2017 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (4): 2014, 2016, 2017, 2018

«Флуміненсі» Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2023

Міжнародныя Бразілія Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008 Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў: 2012 Пераможца Кубка канфедэрацый: 2013

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце «Рэала»

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Флуміненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года