Се́рхіа Леане́ль «Кун» Агуэ́ра дэль Касты́лья (; нар. , , Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2006—2021). Мянушку «Кун» атрымаў з-за любові да японскага персанажа мультыплікацыйных фільмаў Кум-Кума. Мае пашпарт грамадзяніна ІспанііАгуэро получил испанский паспорт. championat.ru.

Клубная кар’ера Серхіа далучыўся да моладзевай сістэмы «Індэпенд’ентэ» ва ўзросце дзевяці гадоў. Дэбютаваў за клуб у дарослым футбаоле ажно ў 15 гадоў і 35 дзён, усталяваўшы гэтым самым рэкорд яке самы малады ігрок у гісторыі лігі. Цягам некалькіх гадоў стаў асноўным іграком клуба. 30 мая 2006 года Агуэра афіцыйна перайшоў у склад мадрыдскага «Атлетыка» за 23 млн еўра, пераўзышоўшы папярэдні трансферны рэкорд клубаAtlético agree fee for Independiente starlet . ESPN Soccernet..

28 ліпеня 2011 года, «Манчэстэр Сіці» пацвердзіў той факт, што Агуэра падпісаў пяцігадовы кантракт з клубамSergio Aguero joins Manchester City . MCFC.co.uk. Трансфер, як паведамлялася, быў ацэнены ў памеры 38 мільёнаў фунтаўSergio Aguero completes £35 million transfer to Manchester City. Daily TelegraphManchester City move 'felt right' says Sergio Aguero. Independent. Серхіа дэбютаваў за клуб 15 жніўня ў гульні супраць «Суонсі Сіці», якая скончылася перамогай манчэстэрцаў з лікам 4:0. Агуэра выйшаў на замену на 59-й хвіліне забіў свой першы гол за клуб пасля дзевяці хвілін выхаду на пляцоўку.

У 2012 годзе атрымаў прэмію найлепшага іграка клуба паводле вынікаў галасавання заўзятараў каманды.

У маі 2021 года стала вядома, што Агуэра ў ліпені ў якасці свабоднага агента папоўніць склад «Барселоны»Футбол. Серхио Агуэро стал игроком "Барселоны" . pressball.by. З-за траўмы дэбютаваў за каталонцаў толькі 17 кастрычніка 2021 года, калі выйшаў на замену ў матчы з «Валенсіяй» (3:1). Пасля матча 30 кастрычніка супраць «Алавеса» (1:1) трапіў у бальніцу з дыягназам арытмія. У лістападзе стала вядома, што нападнік прапусціць як мінімум тры месяцы, а ў снежні Агуэра абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за праблем са здороўемСерхио Агуэро закончил карьеру футболиста. football.by.

Міжнародная кар’ера 3 верасня 2006 года Серхіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргенціны, замяніўшы ў матчы супраць Бразіліі на 66-й хвіліне Карласа Тэвеса. Сама гульня скончылася паражэннем аргенцінцаў з лікам 0:3.

Дасягненні

Клубныя «Атлетыка»: Уладальнік Кубка Інтэртота: 2007 Пераможца Лігі Еўропы: 2010 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2010

«Манчэстэр Сіці»: Чэмпіён Англіі (5): 2012, 2014, 2018, 2019, 2021 Уладальнік Кубка Англіі: 2019 Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (6): 2014, 2016, 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2012, 2018, 2019

Міжнародная Аргенціна: Чэмпіён Алімпійскіх гульняў: 2008 Пераможца Кубка Амерыкі: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе