Жывані́лду Віе́йра ды Со́за (), больш вядомы як Халк (; нар ., Кампіна-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік клуба «Атлетыку Мінейру» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера Жыванілду Віейра ды Соза, больш вядомы як Халк, бо быў празваны так сваім бацькам у дзяцінстве за тое, што вельмі любіў пераймаць аднайменнага персанажу коміксаўХалк: почему я выбрал «Зенит», а не «Анжи» . championat.com, пачаў сваю футбольную кар’еру ў бразільскай «Віторыі», падпісаўшы кантракт з гэтай камандай у 16 гадоў. У гэтай камандзе футбаліст спачатку выступаў на левым флангу абароны, затым у паўабароне і толькі потым у нападзе. Першай гульнёй футбаліста стаў таварыскі матч супраць «Флуміненсі»Халк: «Я адаптируюсь где ўгодно». sports.ru. Дэбютны матч Халка за асноўны склад «Віторыі», 19 верасня 2004 года супраць «Інтэрнасьянала», гэтак і застаўся адзіным афіцыйным, праведзеным футбалістам за клуб.

У лютым 2005 года Жыванілду быў набыты японскім клубам «Кавасакі Франтале». У Японіі ігрок яшчэ двойчы мяняў клуб, стала заігрываючы ў кожным з іх. 26 ліпеня 2008 года Халк падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім «Порту». Сума трансфера склала 5,5 млн еўра. Партугальскі клуб выкупіў толькі 50% правоў на іграка, астатнімі правамі валодаў клуб з Уругвая «Рэнтыстас» і аргенцінская інвестыцыйная кампаніяComunicado do Futebol clube do Porto . Futebol.

У сезоне 2010/11 Халк стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі, запісаўшы на свой рахунак 23 мячы, 7 з якіх правёў з пенальці; яшчэ 5 галоў бразілец забіў у Лізе Еўропы. Паводле вынікаў сезона Халк быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі. У маі клуб выкупіў 40% правоў на іграка, якія належалі «Рэнтыстасу», за 13,5 млн еўра і падоўжыў кантракт з футбалістам да 30 чэрвеня 2016 годаХалк продлил контракт с «Порту» до 2016 года. ua-football.com.

3 верасня 2012 года Халк перайшоў у «Зеніт». Сума трансферу склала 40 млн еўраХалк — в «Зените»! FC-Zenit.ru. Паводле інфармацыі RTP і агента футбаліста агульная сума пераходу склала 60 млн, з якіх 40 млн даставалася «Порту», 9 млн — «Рэнтыстасу», які валодаў 15% трансферу іграка«Порту» подтвердил трансфер Халка в «Зенит» за 40 миллионов евро. «Советский спорт», 5 % сумы атрымаў клуб, які выхаваў іграка, а тыя грошы, што засталіся, гэта значыць больш за 10 млн еўра, — сам футбаліст і яго агент«Зенит» заплатил за Халка 60 млн евро, «Порту» получит 40 млн. sports.ru.

У чэрвені 2016 года быў прададзены ў кітайскі клуб «Шанхай СІПГ»Халк перешел в «Шанхай Теллэйс» за 56 млн евро. by.tribuna.com. У студзені 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да «Атлетыку Мінейру»Халк перешел в «Атлетико Минейро». by.tribuna.com.

Міжнародная кар’ера Халк дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі ў Досе, калі паўднёваамерыканскія ігракі атрымалі перамогу з лікам 1:0Бразильский Киже. Почему ў агента Халка несколько имен и как его на самом деле зовут? sports.ru. 26 мая 2012 года ён забіў свае першыя два галы за зборную ў пераможным матчы супраць зборнай Даніі (3:1)С отступных Халка скинули 60 миллионов . championat.com.

Дасягненні «Порту»: Чэмпіён Партугаліі (3): 2009, 2011, 2012 Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (3): 2009, 2010, 2011 Пераможца Лігі Еўропы: 2011

«Зеніт»: Чэмпіён Расіі: 2015 Уладальнік Кубка Расіі: 2016 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2015

«Шанхай СІПГ»: Чэмпіён Кітая: 2018 Уладальнік Суперкубка Кітая: 2019

«Атлетыку Мінейру»: Чэмпіён Бразіліі: 2021 Уладальнік Кубка Бразіліі: 2021 Уладальнік Суперкубка Бразіліі: 2022 Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Мінейру Катэгорыя:Ігракі ФК Шанхай СІПГ Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Токіа Вердзі Катэгорыя:Ігракі ФК Хакайда Кансадоле Сапара Катэгорыя:Ігракі ФК Кавасакі Франтале Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Салвадор Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года