Рау́л Жазэ́ Трыніда́ды Мейрэ́ліш або Раул Мейрэлеш (; нар. , , Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2006—2014).
Клубная кар’ера «Буавішта» Раул з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Буавішты», але першыя гады прафесійнай кар’еры ён адыграў за клуб «Авіш». У «Буавішту» ён вярнуўся летам 2003 года. За адзін сезон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.
«Порту» У ліпені 2004 года Раул падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мейрэліша пасля пераходу гаварылася, што ён ні секунды не сумняваўся пасля прапановы «Порту».
«Ліверпул» 28 жніўня 2010 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што «Ліверпул» разглядае Мейрэліша ў якасці замены Хаўеру Маскерана, які пераходзіць у «Барселону»«The Guardian: Раул Мейрелиш близок к переходу в „Ливерпуль“». LiverBird.ru. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацверджана прадстаўнікамі мерсісайдскага клуба — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленне аб тым, што сума трансферу іграка ўзгоднена з «Порту», а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсці медагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту і паставіць пад ім подпіс«Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». LiverBird.ru«Официально: Раул Мейрелиш стал игроком „Ливерпуля“». LiverBird.ru. Мейрэліш сказаў, што трэнер «Ліверпула» Рой Ходжсан прыклаў сур'ёзныя намаганні, каб заручыцца яго подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасць мары і надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды«Мейрелиш: Я здесь, потому что Рой так хотел». LiverBird.ru. 16 студзеня 2011 года Раул забіў свой першы гол за «Ліверпул» у 215-м мерсісайдскім дэрбі. Мейрэліш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым іграком лютага ў АПЛ па версіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выдання «Match of the Day»Рауль Мейрелеш — центр поля, татуировки и любовь . footanal.ru.
«Чэлсі» 31 жніўня 2011 года за паўгадзіны да закрыцця трансфернага акна афіцыйны сайт «Ліверпула» апублікаваў паведамленне аб тым, што Мейрэліш падаў пісьмовы запыт на трансфер«Официально: Мейрелиш подал запрос на трансфер». Liverbird.ru. Неўзабаве клуб афіцыйна пацвердзіў тое, што «Ліверпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансферу паўабаронцы ў лонданскую каманду«Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». Liverbird.ru.
«Фенербахчэ» 3 верасня 2012 года, было пацверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мейрэліша ў турэцкі клуб «Фенербахчэ» за 8 мільёнаў еўра«Raul Meireles leaves Chelsea for Fenerbahce in £8m deal». BBC. Пакінуў «Фенербахчэ» ўлетку 2016 года ў якасці свабоднага агента і ў выніку завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера У зборнай Партугаліі Раул ужо мае званне чэмпіёна Еўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 года ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Аўстрыі і Швейцарыі.
Дасягненні Порту: Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009 Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
Чэлсі: Уладальнік Кубка Англіі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Баавішта Катэгорыя:Ігракі ФК Авіш Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года