Руй Пе́дру душ Са́нтуш Патры́сью або Руй Патрысіу (; нар. , Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера У раннім узросце Патрысью гуляў на пазіцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынга» і быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 года ў дзесятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выездзе быў перайграны «Марытыму» з лікам 0:1. За 15 хвілін да канца гульні Руй адбіў пенальці. Гэта быў адзіны матч Патрысью ў гэтым сезоне.

Перад пачаткам наступнага сезона каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Перэйра. Руй Патрысью перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў ветэрана Тыягу Ферэйра і сербскага галкіпера каманды Уладзіміра Стойкавіча. 27 лістапада 2007 года Патрысью правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У госцевым матчы пятага тура групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:1. У тым сезоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысью правёў у гэтым сезоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы лепшым маладым іграком лігі.

У міжсезонне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі гранд «Інтэрнацыянале»«Rui Patrício por Toldo» . Record., але трансфер не адбыўся. 16 жніўня 2008 года ў матчы за Суперкубак Партугаліі з лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысью адбіў пенальці ў выкананні Луча Гансалеса.

У канцы сезона 2017/18 увайшоў у канфлікт з прэзідэнтам лісабонскага клуба Бруну ды Карвалью з-за таго, што той адмовіўся адпусціць брамніка ў «Вулверхэмптан Уондэрэрс», нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, і ў аднабаковым парадку разарваў кантрактРуй Патрисиу расторгает контракт со «Спортингом». Президент не отпустил его в «Вулверхэмптон», несмотря на договоренность. by.tribuna.com.. Неўзабаве падпісаў з «Вулверхэмптан Уондэрэрс» чатырохгадовы кантракт«Вулверхэмптон» объявил о переходе голкипера сборной Португалии Патрисиу. by.tribuna.com..

У ліпені 2021 года за 11 млн еўра перайшоў у італьянскую «Рому»Футбол. Голкипер Руй Патрисиу перешел в "Рому" . pressball.by..

Міжнародная кар’ера 29 студзеня 2007 года быў выкліканы Луісам Феліпі Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Іспаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.

Дасягненні «Спортынг»: Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2008, 2015 Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2018 Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2008, 2015

«Рома»: Пераможца Лігі канферэнцый: 2022

Партугалія: Чэмпіён Еўропы: 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе