У́гу Міге́л Перэ́йра ды Алме́йда (; нар. , Фігейра-да-Фош, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Акадэміка» з Каімбры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасля няўдалай спробы зацвердзіцца ў складзе «Порту», пэўны час правёў у арэндах у розных клубах, аднак зрабіў сабе імя, выступаючы ў Германіі за «Вердэр», дзе ён гуляў на працягу чатырох сезонаў.

Кар’ера

«Порту» Прафесійная кар’ера Угу пачалася ў клубе «Порту». Свой дэбютны ў партугальскім чэмпіянаце матч за «Порту» Алмейда правёў 21 верасня 2003 года ў гульне супраць «Бенфікі», аднак правёў на полі толькі каля 3 хвілін. Нягледзячы на няздольнасць замацавацца ў асноўным складзе «Порту», малады нападнік працягваў гуляць у клубах «Лейрыя» і «Буавішта» на правах арэнды.

Алмейда вярнуўся ў «Порту» ў сезоне 2005/06, тады ён стаў важнай часткай каманды, якая перамагла ў тым жа годзе ў нацыянальным чэмпіянаце. У Лізе чэмпіёнаў УЕФА таго сезону Угу больш за ўсё запомніўся сваім голам-прыгажуном са штрафнога з 35 метраў у браму міланскага «Інтэра» на Сан-СіраГол-красавец Уго Алмейды . metacafe.com, тым не менш прайграным партугальцамі з лікам 1:2.

«Вердэр» З прыходам у жніўні 2007 года форвардаў Эдгара і Эрнэста Фар’яса ў «Порту» рэзка ўзрасла канкурэнцыя ў нападзе, з прычыны чаго Угу вырашыў пакінуць партугальскі клуб і падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам»Алмейда перешел в «Вердер». sportbox.ru, з якім правёў папярэдні сезон на правах арэнды. Нямецкаму клуба тады патрабаваўся нападнік, бо лідар нападаў Міраслаў Клозэ перайшоў у «Баварыю», дзякуючы гэтаму шанцы Алмейды зайграць у «Вердэры» былі вельмі добрымі.

«Бешыкташ» 24 снежня 2010 года Угу перайшоў у турэцкі «Бешыкташ», падпісаўшы кантракт на 3,5 гадыУго Алмейда подписал контракт с «Бешикташем» . championat.ru. Сума трансферу склала 2 млн еўра«Бешикташ» заплатил «Вердеру» за Алмейду € 2 млн . championat.ru.

Познія гады У 2014 годзе Угу выступаў за італьянскую «Чэзену», пасля гуляў у Расіі за «Кубань» і «Анжы». У студзені 2016 года, разарваўшы кантракт з махачкалінскім клубам, стаў іграком «Гановера 96»Угу Алмейда подписал контракт с «Ганновером». by.tribuna.com. У ліпені 2016 года, пасля вылету «Гановера» з Бундэслігі, у якасці свабоднага агента перайшоў у афінскі АЕКУгу Алмейда подписал контракт с АЕК. by.tribuna.com. У жніўні 2017 года разарваў кантракт з АЕКам і стаў іграком спліцкага «Хайдука»«Хайдук» подписал Уго Алмейду. by.tribuna.com.

У ліпені 2018 года вярнуўся ў Партугалію, далучыўшыся да «Акадэмікі» з Каімбры.

Міжнародная кар’ера Алмейда гуляў на ўсіх узроўнях партугальскай зборнай, гэта значыць ад зборнай ад 15 гадоў да асноўнай.

Свой поўны дэбют ён зрабіў 18 лютага 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі, які скончыўся з лікам 1:1. Алмейда быў прызваны ў зборную на адборачныя матчы да чэмпіянату Еўропы 2008. У матчы супраць зборнай Азербайджана ён забіў свой першы гол за зборную.

Дасягненні «Порту»: Чэмпіён Партугаліі (2): 2004, 2006 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2006

«Вердэр»: Уладальнік Кубка Германіі: 2009

«Бешыкташ»: Уладальнік Кубка Турцыі: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэміка Каімбра Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК АЕК Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Гановер 96 Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Чэзена Катэгорыя:Ігракі ФК Бешыкташ Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Баавішта Катэгорыя:Ігракі ФК Уніян Лейрыя Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года