Рыка́рду Міге́л Марэ́йра да Ко́шта (; нар. , Віла-Нова-ды-Гая, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2005—2014).
Кар’ера Клубная Першы матч за «Порту» згуляў супраць «Буавішты». Кар’ера ў «Порту» была вельмі станоўчай, гэта значыць Рыкарду перамог у Кубку УЕФА і Лізе чэмпіёнаў, і Міжкантынентальным кубку.
Улетку 2007 года перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн еўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Вюрцбургер». Той матч скончыўся з лікам 4:0 на карысць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм.
У Бундэслізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 года ў матчы супраць леверкузенскага «Баера», дзе «Вольфсбург» атрымаў паражэнне з лікам 1:2. 29 студзеня 2010 года Кошта перайшоў у французскі «Ліль»Кошта перешёл из «Вольфсбурга» в «Лилль» . championat.ru.
17 мая 2010 года было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасці вольнага агента, у іспанскі клуб «Валенсія». Кошта пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 года, хоць яго кантракт сканчваўся толькі ў чэрвені 2015 годаPrimera Division: Ricardo Costa leaves Valencia by mutual consent. Sky Sports. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клубам «Аль-Сайлія», аднак у клубе не затрымаўся і ўжо ў пачатку 2015 года далучыўся да грэчаскага клуба ПАОК.
У студзені 2016 года вярнуўся ў чэмпіянат Іспаніі, стаўшы іграком «Гранады»Рикарду Кошта перешел в «Гранаду». by.tribuna.com. У ліпені 2016 года датэрмінова скасаваў пагадненне з «Гранадай» і перайшоў у «Люцэрн», а ў ліпені 2017 года вярнуўся ў Партугалію, стаўшы іграком клуба «Тандэла». У ліпені 2019 года перайшоў у «Баавішту».
У жніўні 2020 года завяршыў кар’еру і стаў спартыўным дырэктарам «Баавішты».
Міжнародная кар’ера За нацыянальную зборную Партугаліі выступаў з 2005 года.
Дасягненні «Порту»: Чэмпіён Партугаліі (4): 2003, 2004, 2006, 2007 Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2004, 2006 Уладальнік Кубка УЕФА: 2003 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2004 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 2004
«Вольфсбург»: Чэмпіён Германіі: 2009
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баавішта Катэгорыя:Ігракі ФК Тандэла Катэгорыя:Ігракі ФК Люцэрн Катэгорыя:Ігракі ФК Гранада Катэгорыя:Ігракі ФК ПАОК Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Сайлія Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Порту B Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года