Сілве́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла або Сілвестрэ Варэла (; нар. , Алмада, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Порту B» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера «Спортынг» Варэла з’яўляецца выхаванцам акадэміі клуба «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынга». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клуб «Каса Пія». У сезоне 2005/06 Варэла правёў першыя 4 матчы за «Спортынг». У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у іспанскі клуб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.
У чэрвені 2008 года Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсезонні ён быў прададзены ў клуб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сезон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.
«Порту» 3 сакавіка 2009 года Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам «Порту»Silvestre Varela assina por 5 anos. record.xl.pt. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах свабоднага агента 1 ліпеня таго ж годаVarela já foi operado e falha resto da época. sapo.pt.
У сваім першым сезоне ў «Порту» Варэла займаў пазіцыю другога нападніка пасля калумбійскага іграка Радамеля Фалькаа. У сакавіку 2010 года Сілвештры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Вест Бромвіч Альбіён» тэрмінам на адзін сезон, аднак у студзені 2015 года апынуўся ў складзе «Пармы». Улетку 2015 года вярнуўся ў «Порту».
У студзені 2017 года пасля сямі з паловай гадоў у «Порту» пакінуў каманду, стаўшы іграком турэцкага «Кайсерыспора», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года перайшоў у «Белененсіш». З ліпеня 2021 года стаў выступаць за «Порту B».
Міжнародная кар’ера 3 сакавіка 2010 года Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітая, у якой яго зборная атрымала перамогу з лікам 2:0.
Дасягненні «Порту» Чэмпіён Партугаліі: 2011, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Партугаліі: 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013 Пераможца Лігі Еўропы: 2011
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг B Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Каса Пія Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Сетубал Катэгорыя:Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва Катэгорыя:Ігракі ФК Эштрэла Амадора Катэгорыя:Ігракі ФК Порту Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсерыспор Катэгорыя:Ігракі ФК Белененсіш Катэгорыя:Ігракі ФК Порту B