Асача́нка, Бабёнка (у верхнім цячэнні) — рака ва Уздзенскім і Пухавіцкім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Даўжыня ракі 17 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 135 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакова, цячэ па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля аграгарадка Наваполле Пухавіцкага раёна. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 14 км каналізаванае. Асноўны прыток — рака Цепленька (злева).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Уздзенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы