Ю́заф Брант (; 11 лютага 1841, Шчабрэшын — 12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст.
Біяграфія Навучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхене. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу.
У 1877 ажаніўся з Аленай з Вайцехоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцця. Цяпер там размяшчаецца знакаміты Цэнтр польскай скульптуры.
Творчасць Пісаў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, звязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і шведскімі войнамі XVII стагоддзя.
Творчасць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэнне трылогіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыеўскі»). Да пераемнікаў творчасці Юзафа Бранта належаў між іншых Уладзіслаў Шэрнер.
Спасылкі
Славутыя мяшканцы Аронска — Юзаф Брант
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчабрэшыне