Юзаф Балзукевіч (, , , Вільня — , Вільня) — польскі мастак з вядомай дынастыі. Сын скульптара Вінцэнта Балзукевіча, брат мастакоў Баляслава і Луцыі Балзукевічаў.
Біяграфія
Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай рысавальнай школе Івана Трутнева.
У 1887—1893 працягнуў навучанне ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Б. П. Вілевальдэ. Поспехі былі адзначаны некалькімі медалямі, у тым ліку вялікі сярэбраным медалём (1893). Тры гады працаваў настаўнікам малявання ў Чарапаўцы і на Украіне.
З 1897 жыў у Вільні. Выкладаў у бясплатных класах тэхнічнага малявання і чарчэння Юзафа Мантвіла і з 1912 кіраваў класамі. Заснаваў вячэрнюю студыю малявання. Адзін з заснавальнікаў Віленскага мастацкага таварыства (1908) і ўдзельнік арганізаваных грамадствам штогадовых вясновых выставак.
Аўтар рэалістычна выкананых сцэн жыцця і побыту літоўскіх сялян, відаў Вільні, партрэтаў, інтэр'ераў віленскіх касцёлаў, рэлігійных кампазіцый. Віды Вільні пісаў алеем і акварэллю. Акрамя таго, маляваў пяром і пастэллю, займаўся рэстаўрацыяй карцін. Рэстаўраваў, у прыватнасці, карціны Шымона Чаховіча ў касцёле Св. Рафала ў Вільні (тут жа яго карціны рэлігійнай тэматыцы). Сярод творчай спадчыны скульптара — медальён з выявай Юзафа Пілсудскага для ўпрыгожвання Сената Польшчы.Наталля Маліноўская-Франке. Успомнім пра забытае..
Акадэмічную сухасць твораў Юзэфа Балзукевіча змякчаюць рысы імпрэсіянізму.
Пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Надмагільны помнік усталяваны ў 1925 (аўтар — брат Баляслаў Балзукевіч).
Галерэя твораў
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя