Ã/ã (А-тыльда; А/а з тыльдай) — дыякрытычная графема, якая выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. З сусветных моў найбольш шырока сустракаецца ў партугальскай, з-за чаго часам выкарыстоўваецца як нефармальны сімвал гэтай мовы (гл. лузафонія).
Выкарыстанне У партугальскай мове гук, які пазначаецца літарай Ã/ã, узнік шляхам назалізацыі лацінскіх спалучэнняў an і am: germana > irmã «сястра». Ã такім чынам перадае насавы цэнтральны неакруглены галосны гук, хоць яго дакладная якасць змяняецца ад адкрытага да сярэднезакрытага ў залежнасці ад дыялекту. Выкарыстоўваецца таксама для запісу насавых дыфтонгаў ãe і ão.
Таксама гэта графема выкарыстоўваецца, але ўжо ў іншай якасці ў арумынскай мове, гуарані, кашубскай і в'етнамскай мовах.
Арумынская мова: ã адпавядае румына-малдаўскаму â/ы (Â — (сярэднеязычны галосны гук) ы. У в'етнамскай мове ã уяўляе гук [ːа] з сыходна-ўзыходным тонам.
Транскрыпцыйны алфавіт У Міжнародным фанетычным алфавіце /ã/ пазначае насавы адкрыты неакруглены галосны, напрыклад, у французскай транскрыпцыі слова maman [mamã] «мама».
Кадзіроўка
Графема HTML Юнікод TeX Ã Ã U+00C3 \tilde A ã ã U+00E3 \tilde a
Катэгорыя:Партугальская мова