Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне (скарочана: БелОМА) — беларускі вытворца аптычнай, оптыка-механічнай і оптыка-электроннай апаратуры, аб’яднанне прадпрыемстваў оптыка-механічнай прамысловасці СССР і Рэспублікі Беларусь. Заснавана ў 1971Немного истории // Сайт БелОМА годзе на базе Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава.

Склад аб’яднання ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава» — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА» г. Мінск — асабліва складаная оптыка-механічная і оптыка-электронная апаратура (касмічныя, тапаграфічныя, спектразанальныя, фотаграметрычныя сістэмы і комплексы; кінатэадалітная тэхніка; бронетанкавыя, гідрастабілізаваныя аптычныя прыцэлы, прыборы лазернага навядзення; прамысловыя перасоўныя і стацыянарныя кінаўстаноўкі). ААТ «Зеніт — БелОМА», г. Вілейка — фотатэхніка, аптычныя прыцэлы для стралковай зброі, прыборы назірання, вагавымяральная тэхніка. ААТ «Рагачоўскі завод „Дыяпраектар“» г. Рагачоў — дыяпраекцыйная тэхніка, розныя віды прыцэлаў і прыбораў навядзення для бронетанкавай тэхнікі. ААТ «Жлобінскі завод „Святло“» г. Жлобін — рэпрадукцыйная тэхніка, фотапавелічальнікі, аптычныя прыборы для патрэб МУС. НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА г. Мінск — распрацоўка і вытворчасць лазерных вырабаў і вырабаў медыцынскага прызначэння.

Узоры прадукцыі

Сумесныя прадпрыемствы У снежні 2024 года Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне ліквідавала былое сумеснае прадпрыемства «Zeiss-БелОМА». Патрэбнасць у захаванні юрыдычнай асобы адпала пасля таго, як летам 2024 года Сarl Zeiss Group выйшла з капіталу СП, дзе мела 60% долю. СП з італьянцамі «БелОМА-Coemar» пачало ліквідавацца ў 2021 годзе. Гэты працэс станам на пачатак 2025 года працягваеццаБез Zeiss и Coemar. БелОМО полностью избавился от «влияния Запада».

Міжнародныя санкцыі У 2022 годзе «БелОМА» апынулася пад санкцыямі Еўрасаюза (Чорны спіс Еўрасаюза), ЗША, Швейцарыі і Японіі.

12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць НТЦ «ЛЭМТ», 27 мая — супраць ММЗ імя С. І. Вавілава, а 1 ліпеня — супраць генеральнага дырэктара БелОМА Аляксандра Мароза, дырэктара НТЦ «ЛЭМТ» Аляксея Шкадарэвіча і некалькіх прадпрыемстваў аб’яднання. У жніўні 2023 года Вялікабрытанія і Канада таксама далучыліся да санкцый супраць аб’яднання. 5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна самой кампаніі, НТЦ «ЛЭМТ», «Зеніт — БелОМА», а таксама іх кіраўнікоў Мароза, Шкадарэвіча і Гайчука.

У красавіку 2024 года ЗША пашырылі санкцыі і на Дзмітрыя Міхальцова, тэхнічнага дырэктара ММЗ імя Вавілава. У чэрвені 2024 года «БелОМА», Мароза, «Зеніт — БелОМА» і «ЛЭМТ» дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза; у ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швейцарыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя. У верасні 2024 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць «БелОМА» і Мароза. Са жніўня 2024 года завод «Дыяпраектар», яго дырэктар і два намеснікі дырэктара знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЗША.

24 лютага 2025 года кампанія ўключана ў санкцыйны спіс АўстралііАвстралия ввела крупнейший с начала войны пакет санкций в отношении России. В списке есть беларусские предприятия и чиновники.

Літаратура

Спасылкі Сайт ААТ «ММЗ імя Вавілава» Сайт ААТ «Зеніт — БелОМА» ў Вілейцы Сайт СП Цэйс-БелОМА Сайт завода «Дыяпраектар» у Рагачове Сайт прадпрыемства ЛЭМТ Сайт дылера БелОМА ва Украіне

Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1971 годзе Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:1971 год у Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША