Герб Скідзеля — герб горада Скідзель Гродзенскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 279.
Апісанне Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у сярэбраным полі якога намаляваны дзве вежы чырвонага колеру з уязнымі аркамі. Паміж вежамі размешчаны чорная брама, у блакітнай ніжняй канцавой частцы — чорны паляўнічы ражок з сярэбранай фурнітурай.
Тлумачэнне сімволікі У аснову герба Скідзеля было пакладзена аўтэнтычнае адлюстраванне брамы, якая дагэтуль захавалася ў горадзе і з'яўляецца ўваходам у гарадскі парк. Паляўнічы ражок з'яўляецца элементам родавага герба Радзівілаў, якія доўгі час валодаў СкідзелемСяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» .
Гл. таксама Сцяг Скідзеля
Спасылкі
http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf
Катэгорыя:Скідзель Скідзель