Карта Пталамея — карта свету і 26 спецыяльных карт зямной паверхні, якія прыкладаліся да трактата «Кіраўніцтва па геаграфіі» старажытнагрэчаскага навукоўца Клаўдзія Пталамея. Трактат быў напісаны каля 150 года н.э. На картах пералічаны каля 8 000 гарадоў і мясцовасцей з указаннем іх геаграфічных каардынат.

Арыгіналы карт страчаныЛлойд Арнольд Браун. История географических карт, с. 8., аднак сам трактат быў выяўлены на мяжы XIII і XIV стст. Да эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Пталамей служыў для еўрапейцаў асноўнай крыніцай геаграфічных звестак. На аснове яго апісанняў картографам эпохі Адраджэння ўдалося рэканструяваць і страчаную карту свету (на іл. справа).

Гісторыя Трактат Пталамея «Кіраўніцтва па геаграфіі» быў напісаны каля 150 года н. э. Трактат быў выяўлены каля 1300 года н.э. Найбольш старажытная вядомая копія захоўваецца ў бібліятэцы Ватапедскага манастыра — выданне датуецца XI стагоддзем, кніга напісана на пергаменце (даўжыня старонкі 37 см, шырыня — 25 см). Кніга складаецца з 66 старонак з тэкстам і 42 старонак з каляровымі картамі.

Апісанне Карта Пталамея складаецца са зборнай карты ўсяго вядомага да таго часу свету і 26 больш падрабязных карт: 10 рэгіянальных карт Еўропы, 4 карт Афрыкі, 12 карт Азіі.

Карты Пталамея маюць шмат памылак. Эратасфен вылічыў амаль правільную велічыню зямной акружнасці, аднак Пасідоній паменшыў яе больш як на чвэрць, і менавіта гэта памылковае значэнне выкарыстоўваў Пталамей. Нулявы мерыдыян Пталамей правёў праз Канарскія астравы. З-за перабольшанага мараплаўцамі тых часоў памеру Азіі атрымалася, што вядомы да таго часу свет працягнуўся на больш за 180° (насамрэч на 130°).

На 180-м мерыдыяне карты Пталамея знаходзіцца Кітай — гіганцкі сухапутны масіў, які распасціраецца ад вяршыні карты да экватара. Паводле карты Пталамея, невядомая частка азіяцкага кантынента распасціраецца настолькі далёка, што займае Ціхі акіян. Такім было класічнае на дзясятак стагоддзяў уяўленне Пталамея пра Зямлю як пра сферу, паменшаную на чвэрць у параўнанні з сапраўдным памерам і пакрытую сушай, якая займае 2/3 Паўночнага паўшар’я.

Уплыў карты Пталамея Працы Пталамея заваявалі такі аўтарытэт, што нават праз стагоддзе пасля адкрыццяў Калумба і Магелана, якія пахіснулі асноўныя палажэнні геаграфіі Пталамея, усё яшчэ выходзілі карты ў стылі Пталамея. Некаторыя з памылковых уяўленняў Пталамея настойліва паўтараліся на картах XVII і XVIII стст., а што да ўнутранай Афрыкі, то яго карта была адзінай яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя. Менавіта з-за карты Пталамея Хрыстафор Калумб быў упэўнены, што для таго, каб дабрацца да Індыі, трэба плыць у заходнім кірунку.

Крыніцы

Літаратура Бронштэн В. А. Клавдий Птолемей. М., 1988.

Спасылкі

Cosmographia by Claudius Ptolemaeus in The European Library 2nd image

Пталамея Катэгорыя:З’явіліся ў II стагоддзі Пталамея