Трыберг-ім-Шварцвальд () — горад на паўднёвым захадзе Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Насельніцтва — 4.651 чалавек (2021). Важны турыстычны цэнтр у Шварцвальдзе.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1239 годзе. У 1330 згадваецца як горад. З 1355 да 1797 належаў да дому Габсбургаў, уваходзячы ў склад Пярэдняй Аўстрыі. У 1884 годзе, упершыню ў Германіі, у Трыбергу з’явілася вулічнае асвятленне.
Насельніцтва
Славутасці Трыбергскі вадаспад — найвышэйшы вадаспад у Германіі Музей Шварцвальда Паломніцкая царква Марыя-ін-дэр-Танэ Найбуйнейшы ў свеце гадзіннік з зязюляй Руіны замка Трыберг Першая ў свеце паркоўка для мужчын
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Бадэн-Вюртэмберга