Еўлеўскі казёл () — саламяная фігура каляднага казла, якую ўсталёўваюць у шведскім горадзе Еўле, пачынаючы з 1966 штогод, перад першай нядзеляй Адвенту.

Гісторыя У 1966 у прадпрымальніка Стыга Гаўлена ўзнікла ідэя ўсталяваць на Замкавай плошчы ў Еўле гіганцкі варыянт традыцыйнага Каляднага казла. Стыг падзяліўся ідэяй і накідам будучай фігуры са сваім братам Ёргенам Гаўленам, які ў той час узначальваў Пажарную ахову Еўле. Пажарнікі пабудавалі гэту фігуру (і рабілі гэта да 1970 года, а потым з 1986 да 2002 г.). Першага казла прафінансаваў Гары Стрэм, і 1 снежня 1966 саламяная фігура, вышынёй у 13 м, даўжынёю ў 7 м і вагой у 3 т, была ўсталявана на плошчы. Але ў Навагоднюю ноч, як толькі гадзіннік прабіў 12, казёл быў падпалены.Gavlebockens historia - Gävle stads webbplats

З таго часу Еўлеўскага казла падпальваюць амаль штогод — але менавіта гэты факт зрабіў яго і горад Еўле сусветнавядомымі. Аднак падпал з'яўляецца злачынствам і класіфікуецца як сабатаж. Гарадскімі ўладамі ажыццяўляюцца спробы не дазволіць злачынцам знішчаць казла: для гэтага, напрыклад, з 2006 фігуру апрацоўвалі пажарастойкім матэрыялам. Але з-за гэта казёл мокнуў і выглядаў непрыгожа, таму з 2010 да яго, замест гэтага, прыстаўленыя ахоўнікі.Hökerberg, Josefine (28 november 2010). ”Julbocken invigdes”. Aftonbladet.

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Адвент Катэгорыя:культура Швецыі Катэгорыя:Еўле