Бары́с Па́ўлавіч Дземідо́віч (2.3.1906, Навагрудак, Гродзенская вобласць — 23.4.1977) — савецкі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1968). Сын беларускага фалькларыста П. П. Дземідовіча. Аўтар зборніка задач па матэматычным аналізе, аднаго з самых вядомых у матэматычным асяроддзі былога СССР.

Біяграфія У 1927 годзе закончыў БДУ. З 1935 года ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі устойлівасці, якаснай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў. Аўтар падручнікаў па матэматыцы для ВНУ.

Творы Лекции по математической теории устойчивости. М., 1967. Сборник задач и упражнений по математическому анализу. 9 изд. М., 1977.

Літаратура Дземідовіч Барыс Паўлавіч // — С. 104.

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук