Сафія Гарэшка — адна з персанажаў эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Названая ў гонар Сафіі з Мацкевічаў — жонкі Антонія Эдварда Адынца.
Дачка Эвы Гарэшкі і таго Ваяводы, які разам з жонкай закончыў сваё жыццё дзесьці ў Сібіры. Нарадзілася перад высылкай бацькоў, не пазней за 1795 год. Падчас дзеяння паэмы Зосі павінна было быць 14 гадоў, аднак Суддзя паведамляе, што яна «ўжо вырасла з дзіцяці», а Талімена ў пятай кнізе паэмы кажа Зосі:
Так ці інакш, пасля смерці бацькоў выхаванне Зосі было даручана Талімене, сяброўцы памерлай маці, з якой яна доўгі час жыла ў Санкт-Пецярбургу. У пачатку паэмы Зося разам з апякункай з двух год жыве ў Сапліцава, скрытая ад свету, паводле выхаваўчых канцэпцый Талімены.
Дзяўчынка любіць даглядаць гародчык і часта разыгрывае прадстаўленні, знаходзячыся ў атачэнні прыроды. Зося паводле ўспрымання іншых персанажаў паэмы далікатная, добра выхаваная і натуральная паненка, вельмі прыгожая знешне: светлыя валасы (заплеценыя часцей за ўсё ў касу), блакіныя вочы.
У апошнім раздзеле паэмы бярэцца шлюбам з Тадэвушам.
У спектаклі «Пан Тадэвуш» рэжысёра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Зосі выконвалі Марта Голубева і Крысціна Казак.
Катэгорыя:Постаці твораў Адама Міцкевіча