Го́рвальскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVI—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі каля вёскі Горваль Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

У XVI стагоддзі быў бастыённым, але меў і драўляныя ўмацаванні. Горвальскі замак з’яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай цераз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра.

У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў украінскія казакі разбілі ў 1648 годзе пад Горвалем войска стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага і авалодалі замкам. У лістападзе 1654 годзе казакі ўкраінскага гетмана І. Залатарэнкі бралі Горвальскі замак штурмам, y выніку ён быў спалены.

Пазней адноўлены, але ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў канчаткова знішчаны.

Літаратура

Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Бастыённыя замкі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Горваль Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў XVIII стагоддзі